wd wp Пошук:

Аналагавы сігнал

Ана́лагавы сігна́л — сігнал дадзеных, у якога кожны з прадстаўляючых параметраў апісваецца функцыяй часу і бесперапыннай множнасцю магчымых значэнняў.

Аналагавыя сігналы апісваюцца бесперапыннымі функцыямі часу, таму аналагавы сігнал часам завуць кантынуальным сігналам. Аналагавым сігналам супрацьпастаўляюцца дыскрэтныя (квантаваныя, лічбавыя).

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Радыётэхнічныя сігналы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы