wd wp Пошук:

Анатоль Навумавіч Разумовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Разумовіч. Анатоль Навумавіч Разумо́віч[1] (30 верасня 1936 — 7 ліпеня 1987) — вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі, доктар біялагічных навук (1973), прафесар (1974).

Біяграфія

Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Любча (Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, зараз у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1960—1963 гадах працаваў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце. У 1963—1975 гадах — у Сектары геранталогіі Акадэміі навук БССР, дзе з 1971[1] года займаў пасаду загадчыка лабараторыі. З 1975 года А. Н. Разумовіч у Беларускім дзяржаўным універсітэце (прафесар кафедры біяхіміі[2]), з 1980 года — у Інстытуце генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па біялогіі старэння жывых арганізмаў, фізіка-хімічных уласцівасцях сасудзістых і мітахандрыяльных скарачальных бялкоў, малекулярных механізмах энергетычнага абмену.

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2001
  2. Разумович, Анатолий Наумович (доктор биологических наук; 1936—1987)(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Генетыкі СССР
Катэгорыя·Геранталогія ў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАНБ
Катэгорыя·Біяхімікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара