wd wp Пошук:

Аляскіт

Аляскіт (ад назвы паўвострава Аляска, дзе ўпершыню знойдзены) — інтрузіўная субшчолачная горная парода; граніт, у якім менш за 5 % цемнаколерных мінералаў.

Склад

Складаецца з каліевага палявога шпату (каля 65 %) і кварцу (каля 35 %). Структура крыштальна-зярністая, радзей парфірападобная. Колер мяса-чырвоны, ружовы, белы, светла-шэры. Магматычнага, іншы раз метасаматычнага паходжання. Утварае буйныя масівы.

Здабыча і выкарыстанне

Здабываецца галоўным чынам у Канадзе і Японіі. Радовішчы распрацоўваюцца адкрытым спосабам. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці шкла, тонкай керамікі, як будаўнічы друз і абліцовачны камень.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты