wd wp Пошук:

Сцяг Аляскі

Сцяг Аляскі (англ.: Flag of Alaska) ― адзін з сімвалаў амерыканскага штата Аляска.

Сцяг быў распрацаваны ў 1926 годзе 13-гадовым выхадцам Аляскі руска-алеуцка-шведскага паходжання Бэнні Бэнсанам, у 1927 годзе прыняты ў якасці афіцыйнага сімвала Тэрыторыі Аляска, якая стала 3 студзеня 1959 года штатам.

На сінім фоне намаляваныя восемь залатых (жоўтых) пяціканцовых зорак: сем зорак ствараюць сузор’е Вялікай Мядзведзіцы, а адна ўяўляе сабой Палярную зорку ў правым верхнім куце.

Вялікая Мядзведзіца сімвалізуе моц, а Палярная зорка ― поўнач (Аляска ― самая паўночная тэрыторыя ЗША).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі ЗША
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі ЗША
Катэгорыя·Сцягі 1927 года