wd wp Пошук:

Аляксей Сямёнавіч Бурдзейны

Аляксей Сямёнавіч Бурдзейны — камандзір 2-га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса 31-й арміі 3-га Беларускага фронту, гвардыі генерал-палкоўнік танкавых войскаў[1].

Біяграфія

Перыяд да Вялікай Айчыннай вайны

Нарадзіўся 18 кастрычніка 1908 года ў горадзе Жытоміры (цяпер абласны цэнтр Жытомірскай вобласці Украіны) у сям’і рабочага. Украінец. Член ВКП(б)/КПСС з 1928 года. Пасля заканчэння рабфака працаваў на прадпрыемствах горада Жытоміра.

У Чырвонай Арміі з 1931 года. У 1932 годзе скончыў Саратаўскае бранятанкавае вучылішча, а ў 1940 годзе — Ваенную акадэмію механізавання і матарызацыі РСЧА[1].

Вялікая Айчынная вайна

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны А. С. Бурдзейны на фронце. Быў камандзірам танкавага палка, начальнікам штаба танкавай брыгады, з красавіка па 26 снежня 1942 года — начальнікам штаба 24-га танкавага корпуса.

26 снежня 1942 года за баявыя заслугі 24-ы танкавы корпус быў ператвораны ў 2-гі гвардзейскі танкавы корпус, а палкоўнік Бурдзейны А. С. стаў яго камандзірам.

Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна ад 27 студзеня 1943 года 2-гі гвардзейскі танкавы корпус ганараваны ганаровага наймення «Тацынскі».

Удзельнічаў у баях за Кіеў, Харкаў, Сталінград, на Курскай дузе, у Смаленскай наступальнай аперацыі, у Віцебскай аперацыі.

31 жніўня 1943 года палкоўніку Бурдзейнаму А. С. прысвоена воінскае званне «генерал-маёр танкавых войскаў».

Камандзір 2-га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса (31-я армія, 3-ці Беларускі фронт) гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў Бурдзейны А. С. праявіў свой палкаводчы талент у Беларускай аперацыі, падчас якой 4-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір — гвардыі палкоўнік Лосік А. А.), якая ўваходзіла ў склад даручанага яму танкавага корпуса, а 5 гадзіне раніцы 3 ліпеня 1944 года першай[1] уварвалася ў сталіцу Беларусі — Мінск па цэнтральнай магістралі, а менш чым праз гадзіну ў горад увайшлі і астатнія брыгады, якія ўваходзілі ў склад корпуса: 25-я гвардзейская танкавая брыгада — з боку Лагойскай шашы, 26-я гвардзейская танкавая — праз Сляпянку. За 4-й гвардзейскай танкавай брыгадай рушыла ўслед 4-я гвардзейская мотастралковая. А затым, услед за танкістамі генерала Бурдзейнага, у Беларускую сталіцу ўвайшлі перадавыя часткі 31-й і 11-й гвардзейскай армій.

У кастрычніку 1944 года 2-гі гвардзейскі Тацынскі танкавы корпус удзельнічаў у Гумбінен-Гольдапскай наступальнай аперацыі.

2 лістапада 1944 года генерал-маёру танкавых войскаў Бурдзейнаму А. С. прысвоена воінскае званне «генерал-лейтэнант танкавых войскаў».

У студзені 1945 года танкісты танкавага корпуса генерала А. С. Бурдзейнага ўдзельнічалі ў Інстэрбургска-Кёнігсбергскай наступальнай аперацыі войскаў 3-га Беларускага фронту.

Перыяд пасля Вялікай Айчыннай вайны

У 1949 годзе А. С. Бурдзейны скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Камандаваў аб’яднаннем, быў 1-м намеснікам камандуючага войскамі Беларускай ваеннай акругі, начальнікам Аўтатрактарнага кіраўніцтва Міністэрства абароны СССР[1].

3 ліпеня 1961 года, у дзень 17-й гадавіны вызвалення горада Мінска, ля падножжа помніка Перамогі на плошчы Перамогі ў Мінску ганаровы грамадзянін горада Мінска А. С. Бурдзейны запаліў вечны агонь.

З 1974 года генерал-палкоўнік Бурдзейны А. С. — у адстаўцы. Абіраўся членам ЦК Камуністычнай партыі Беларусі. Жыў у Маскве. Сканаў 21 красавіка 1987 года. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

Узнагароды і ганаровыя званні

За ўмелае камандаванне танкавым корпусам у Беларускай аперацыі, узорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым гераічнасць і мужнасць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года гвардыі генерал-лейтэнанту Бурдзейнаму Аляксею Сямёнавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5026).

Узнагароджаны дзвюма ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, дзвюма ордэнамі Суворава 2-й ступені, ордэнамі Кутузава 2-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, дзвюма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, замежнымі ордэнамі.

Герой Савецкага Саюза Бурдзейны А. С. — ганаровы салдат вайсковай часці і ганаровы грамадзянін горада-героя Мінска[1].

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Бурдейный Алексей Семёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 92. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Аляксей Сямёнавіч Бурдзейны на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 3-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытоміры
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэлегаты XIX з’езда КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза