wd wp Пошук:

Аляксей Аляксандравіч Цяслюк

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Цяслюк (нар. 10 студзеня 1994, Давыд-Гарадок) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лакаматыва».

Клубная кар’ера

Нягледзячы на тое, што нарадзіўся ў Брэсцкай вобласці, футболам пачаў займацца ў Гомелі, першая футбольная школа — гомельскі клуб «Спартак».

З сезона 2011 пачаў выступаць за дубль «Гомеля». 2 лютага 2012 года, пасля выпуску з цэнтру падрыхтоўкі рэзерву, падпісаў першы прафесійны кантракт з «Гомелем» тэрмінам на 3 гады[2]. Сезон 2012 правёў у дублі, дзе згуляў 25 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы.

Летам 2012 года Аляксея заўважылі скаўты маскоўскага «Спартака» падчас таварыскага матча паміж юнацкімі зборнымі Расіі і Беларусі[3]. З 31 ліпеня да 10 жніўня 2012 года Цяслюк праходзіў прагляд у моладзевай камандзе «чырвона-белых». Прагляд падпісаннем кантракта не скончыўся і ігрок вярнуўся ў «Гомель». У сезоне 2012 разам з партнёрамі па камандзе стаў пераможцам першынства дублюючых складаў каманд Вышэйшай лігі.

У студзені 2013 года разам з іншымі ігракамі «залатога дубля» быў пераведзены ў асноўную каманду «Гомеля»[4]. 30 чэрвеня 2013 года Аляксей дэбютаваў за «Гомель» у матчы чэмпіянату Беларусі супраць брэсцкага «Дынама», выйшаўшы на замену ў дадатковы час. У далейшым працягваў гуляць за дубль у сезонах 2013—2014, часам з’яўляўся ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену.

У сакавіку 2015 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[5]. 10 красавіка 2015 забіў свой першы гол за «Гомель» у Вышэйшай лізе, які дапамог перамагчы «Белшыну» 2:0. Гэты гол стаў таксама першым голам чэмпіянату 2015[6]. У далейшым Цяслюк здолеў замацавацца ў аснове «Гомеля», з 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне пасля Генадзя Блізнюка.

Па заканчэнні сезона 2015 цікавасць да Цяслюка праяўляла мінскае «Дынама», а ў лютым 2016 года нападнік ездзіў на прагляд у кіеўскае «Дынама-2»[7]. Аднак у выніку ў сакавіку 2016 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на два гады[8]. Па выніках сезона 2016 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2017 пачынаў у стартавым складзе гамяльчан на пазіцыі цэнтральнага нападніка, пазней страціў месца ў аснове і стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[9].

У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы» да канца сезона[10]. Са жніўня да кастрычніка адсутнічаў з-за траўмы, пазней зноў стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель».

У пачатку 2019 года рыхтаваўся да новага сезона з гомельскай камандай, аднак у сакавіку 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[11]. У складзе брэсцкай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года разарваў кантракт з «Рухам»[12] і стаў трэніравацца з «Гомелем», з якім неўзабаве падпісаў пагадненне[13]. Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове.

У пачатку 2021 года трэніраваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», а пазней далучыўся да пінскай «Хвалі», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[14]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з 12 галамі стаў яе найлепшым бамбардзірам у сезоне. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[15] і неўзабаве стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[16].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).

16 студзеня 2015 года дэбютаваў у зборнай да 21 года ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці. У гэтым матчы адзначыўся голам, які прынёс беларусам перамогу 1:0.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльГомель121
2012дубльГомель255
2013Д1Гомель30
2014Д1Гомель100
2015Д1Гомель255
2016Д2Гомель225
2017Д1Гомель202
2018 (1)Д1Гомель80
2018 (2)Д1Смалявічы51
2019Д2Рух204
2020Д2Гомель142
2021Д2Хваля3112

Зноскі

  1. Aleksey Teslyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Гомель» подписал новый контракт с игроком юношеской сборной Беларуси(недаступная спасылка)
  3. «Спартак» просматривает вингера из «Гомеля»
  4. 8 игроков дубля «Гомеля» переведены в основной состав клуба
  5. Алексей Теслюк продлил контракт с “Гомелем”
  6. Алексей Теслюк стал автором первого гола в 25-м чемпионате Беларуси
  7. Теслюк съездил на просмотр в киевское «Динамо-2»
  8. “Гомель” на два года продлил контракт с Алексеем Теслюком
  9. Теслюк продлил контракт с «Гомелем»
  10. “Смолевичи” взяли в аренду у “Гомеля” Теслюка
  11. Теслюк перешел в “Рух”
  12. “Рух” расторг контракт с Теслюком
  13. Теслюк подписал соглашение с “Гомелем”
  14. Милевский, Теслюк и Ходенков стали игроками “Волны”
  15. Милевский и Теслюк расторгли контракты с “Волной”
  16. Первая лига все-таки без “Крумкачоў”, “Волна” без лучшего бомбардира, усиление “Локо”
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Давыд-Гарадку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў