wd wp Пошук:

Аляксандр Фёдаравіч Емяльянаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Емяльянаў.

Алякса́ндр Фёдаравіч Емялья́наў (нар. 15 чэрвеня 1936) — савецкі і расійскі энтамолаг, доктар біялагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік Заалагічнага інстытута РАН, адзін з найбуйнейшых спецыялістаў па цыкадавых насякомых (Auchenorrhyncha), апісаў больш 400 новых для навукі відаў[2].

Біяграфія

Прыняў удзел у 38 экспедыцыях і паездках у многіх рэгіёнах свету, уключаючы Казахстан (1957, 1959—1962, 1969, 1979, 1981, 1983, 1986—1988), Астраханскую вобласць (1961), Забайкалле (1963), Алтай (1964) і Туву (1964), Узбекістан (1965—1966, 1969, 1976, 1979), Кыргызстан (1966, 1979, 1981, 1986), Манголію (1967—1968, 1970—1971, 1975, 1978), Якуцію (1974), Туркменію (1973, 1979, 1981, 1987), Таджыкістан (1979, 1981, 1986), Арменію і Грузію (1984), Кубу (1986), Эфіопію (1990), в. Тайвань (1997), Аўстралію (1997), Грэцыю (1998), Балгарыю (2000—2001), Славенію (2001), Германію (2002), ПАР (2005), ЗША (2005). У гэтыя гады ім была сабрана вялікая калекцыя насякомых, якая захоўваецца ў фондах Заалагічнага інстытута РАН.

Асноўныя працы

Апублікаваў больш 160 навуковых работ. Апісаў больш 400 новых для навукі відаў насякомых (цыкадавых), больш 100 новых родаў, 28 новых трыбаў і 4 новых падсямействы.

Прызнанне

70-годдзю А. Ф. Емяльянава быў прысвечаны спецыяльны нумар «Рускага Энтамалагічнага часопіса». (№ 3, том 15, 2006 год). У яго гонар названы дзясяткі новых для навукі відаў і родаў насякомых, у тым ліку: Emeljanocarinus gargantua Bourgoin & Adeline Soulier-Perkins, 2006, Salka emeljanovi Dworakowska, Maana emeljanovi Soulier-Perkins & Bourgoin, †Emiliana alexandri Shcherbakov, Bothriocera emelyanovi O’Brien, †Emeljanovedusa gentarna Szwedo.

Зноскі

  1. Emeljanov, Alexandr F. // biographies — German Entomological Institute. Праверана 1 мая 2020.
  2. 1 2 3 Козлов М. А.(руск.) бел., Рихтер В. А. (2006). К 70-летию А. Ф. Емельянова. — Русский энтомологический журнал. 2006. 15 (3): 239—246.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных