wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Груша

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Груша.

Аляксандр Іванавіч Груша (нар. 15 студзеня 1973, Гродна) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (2017)[2], дацэнт (2010).

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (1996). У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст.». У 2010 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта. З 2017 года — доктар гістарычных навук.

У 1996 годзе працаваў вядучым палеографам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У 1996—1999 гадах быў аспірантам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 1999—2004 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 2004—2005 гадах — старшым навуковым супрацоўнікам аддзела спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 2005—2006 гадах выконваў абавязкі загадчыка аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 2006—2014 гадах з’яўляўся загадчыкам аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У 2014 годзе прызначаны на пасаду дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Звольнены з пасады 1 ліпеня 2022 года[3].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Сферы навуковых інтарэсаў — Метрыка Вялікага Княства Літоўскага, органы ўлады Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI ст.; фарміраванне пісьмовай культуры ў Вялікім княстве Літоўскім у XIII — першай трэці XVI ст., методыка выдання гістарычных крыніц, публікацыя гістарычных крыніц перыяду Вялікага Княства Літоўскага, палеаграфія, кадыкалогія, кнігазнаўства, гісторыя бібліятэк.

Стаяў каля вытокаў аднаўлення выдання Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага ў Беларусі. Адзін з ініцыятараў стварэння навукова-выдавецкай серыі «Помнікі гістарычнай думкі Беларусі». Заснавальнік і адзін з арганізатараў некалькіх цыклаў міжнародных навуковых канферэнцый.

Аўтар больш за 140 навуковых прац.

Узнагароды

Асноўныя навуковыя працы

Манаграфіі

Раздзелы ў калектыўных манаграфіях

Навукова-метадычныя рэкамендацыі

Археаграфічныя выданні

Вучэбныя дапаможнікі

Укладальнік зборнікаў навуковых прац

Зноскі

  1. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Состоялось заседание Президиума ВАК Архівавана 26 лютага 2017.
  3. Уволен директор библиотеки Академии наук Беларуси Александр Груша
  4. Рэцэнзія : Ганна Харашкевіч. Беларуская археаграфія на новым этапе Архівавана 6 верасня 2005.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Археографы Беларусі
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных