wd wp Пошук:

Беларускі цэнтральны камітэт у Вікторыі

Беларускі цэнтральны камітэт у Вікторыі — арганізацыя беларускай эміграцыі ў штаце Вікторыя (Аўстралія).

Заснаваны ў 1963 у Мельбурне прыхільнікамі Рады БНР (Мікола Нікан і інш.) і Беларускай цэнтральнай рады. З 1972 член Федэральнай рады беларускіх арганізацый Аўстраліі. Супрацоўнічае з міжнароднымі арганізацыямі і ўваходзіць у Аўстарлійскую нацыянальную этнічную раду. Ладзіць святкаванні нацыянальных угодкаў, традыцыйныя сяброўскія вечарыны, сустрэчы беларусаў Аўстраліі (з 1976). З 1972 да пач. 1990-х г. існаваў Беларускі дом, дзе праходзілі нацыянальныя імпрэзы, выступаў беларускі хор, працавала вячэрняя школа. У 1972 г. з ініцыятывы цэнтральнага камітэта створаны Беларускі жаночы камітэт у Вікторыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Беларусы ў Мельбурне
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1963 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў Аўстраліі