wd wp Пошук:

Аляксандр Герасімавіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоў.

Аляксандр Герасімавіч Казлоў (1918, в. Любаўка, Аткарскі павет, Саратаўская губерня, РСФСР — 1943, Рэчыцкі раён, Гомельскай вобласці) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, наводчык гарматы 53-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 15-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі(руск.) бел. Цэнтральнага фронту, гвардыі старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Магіла А. Г. Казлова ў г. Васілевічы.

Нарадзіўся 6 лютага 1918 года ў вёсцы Любаўка Саратаўскай губерні (цяпер — Калінінскі раён, Саратаўская вобласць)[1][2]. З 1932 года працаваў у Саратаве тынкоўшчыкам і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе[1].

У 1940 годзе быў прызваны ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію[1]. У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Цэнтральным і Беларускім франтах. Быў паранены.

У верасні 1943 года вызначыўся ў баі за вёску Пасудава Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

22 лістапада 1943 года ў баі ля рабочага пасёлка Васілевічы (цяпер горад) Гомельскай вобласці Беларусі гвардыі старшы сяржант А. Г. Казлоў загінуў смерцю храбрых[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1943 года за адвагу і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні ракі Сноў(руск.) бел. і ў баях за ўтрыманне плацдарма на правым беразе Дняпра гвардыі старшаму сяржанту Казлову Аляксандру Герасімавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Пахаваны ў горадзе Васілевічы Гомельскай вобласці Беларусі[1].

Узнагароды

Памяць

Заўвагі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Аляксандр Герасімавіч Казлоў на сайце «Героі краіны»
  2. Вёска Любаўка ў складзе Стара-Іванаўскага сельсавета ў 1928 годзе ўвайшла ў склад Баландзінскага раёна Ніжня-Волжскага края (з 1936 года — Саратаўская вобласць, у 1962 годзе раён перайменаваны ў Калінінскі) (гл.: Справочник. Аткарский уезд. Раздел III. Населенные пункты (нявызн.) (недаступная спасылка). Управление по делам архивов Саратовской области. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2017. Праверана 3 лютага 2016.).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў Рэчыцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскай губерні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Васілевічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе