wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Байкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Байкоў. Аляксандр Аляксандравіч Байко́ў[3] (руск.: Александр Александрович Байков; 25 ліпеня (6 жніўня) 1870 — 6 красавіка 1946) — вучоны ў галіне металургіі і хіміі, акадэмік Акадэміі навук СССР (1932), Герой Сацыялістычнай Працы (1945). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1934)[4]. Вучоны сакратар Рускага металургічнага таварыства (1910)[4].

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Фацеж Курскай губерні (сучасны раённы цэнтр у Курскай вобласці Расіі). У 1889 годзе скончыў класічную гімназію ў Курску і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў датэрмінова ў 1893 годзе, атрымаўшы дыплом 1-й ступені. Быў пакінуты працаваць ва ўніверсітэце на кафедры фізічнай хіміі, у 1894 годзе прызначаны лабарантам па хіміі і асістэнтам прафесара Д. П. Канавалава. У 1895 годзе па яго прапанове перайшоў у Інстытут інжынераў шляхоў зносін на пасаду загадчыка хімічнай лабараторыяй. У 1899—1905 гг. з’яўляўся членам і сакратаром рэйкавай камісіі пры Інжынерным Савеце міністэрства шляхоў зносін. У 1899 годзе саветам Інстытута шляхоў зносін быў накіраваны ў камандзіроўку ў Францыю, дзе займаўся па фізічнай хіміі ў лабараторыі Анры Луі Ле Шатэлье і па крышталяграфіі і мінералогіі ў лабараторыі Р. М. Вырубава. З 1902 года ў Пецярбургскім політэхнічным інстытуце — выкладчык, ад’юнкт, экстраардынарны прафесар, ардынарны прафесар. У 1902 годзе быў зноў камандзіраваны ў Францыю. Пасля вяртання з Францыі ў канцы 1903 г. абараніў дысертацыю на тэму «Исследование сплавов меди и сурьмы и явлений закалки, в них наблюдаемых».

Адначасова з працай у Політэхнічным інстытуце А. А. Байкоў у 1906—1908 гг.на пасадзе прафесара ў Інстытуце інжынераў шляхоў зносін, у 1909—1917 гг. на Вышэйшых жаночых курсах. З 1909 г. кансультант Міністэрства шляхоў зносін па пытаннях якасці чыгуначных канструкцый, з 1910 г. на пасадзе вучонага сакратара створанага па яго ініцыятыве Рускага металургічнага таварыства.

У 1918 годзе А. А. Байкоў выехаў у лячэбны водпуск у Крым. Выкладаў у мясцовых навучальных установах, у 1919—1923 гг. прафесар Таўрычаскага (Крымскага) ўніверсітэта, у студзені — сакавіку 1921 г. — яго рэктар. З 1923 г. А. А. Байкоў у Петраградзе, на сваёй ранейшай пасадзе ў Політэхнічным інстытуце. З 25 лютага 1925 г. на пасадзе дэкана хімічнага факультэта, з 17 чэрвеня 1925 г. па 15 кастрычніка 1928 г. рэктар Ленінградскага політэхнічнага інстытута. У 1926—1930 гг. выкладаў у Ваенна-Тэхнічнай акадэміі, у 1930 годзе ў Артылерыйскай акадэміі, у 1932—1934 гг. у Электразварачным інстытуце. У 1934—1941 гг. — загадчык кафедрай неарганічнай хіміі і дэкан хімічнага факультэта Ленінградскага ўніверсітэта.

З мая 1942 па май 1945 г. А. А. Байкоў — віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук СССР. У 1943—1946 гг. — старшыня навукова-тэхнічнай экспертызы Дзяржплана СССР.

Памёр А. А. Байкоў 6 красавіка 1946 г. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Навуковая дзейнасць

А. А. Байкову належаць навуковыя працы па тэорыі акіслення і аднаўлення металаў, дысацыяцыі хімічных злучэнняў пры высокіх тэмпературах, асновах чорнай і каляровай металургіі, прамым атрыманні жалеза з руды, па пытаннях комплекснага выкарыстання сыравіны. У час Вялікай Айчыннай вайны уваходзіў у склад Камісіі па кіраўніцтву будаўніцтвам абарончых збудаванняў, кіраваў работамі абарончага значэння.

Узнагароды і прэміі

Узнагароды Расійскай імперыі

Узнагароды СССР

Памяць

Імем вучонага названы вуліца ў Санкт-Пецярбургу, Інстытут металургіі і металазнаўства Расійскай Акадэміі навук. У Санкт-Пецярбургу ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі на будынку Політэхнічнага ўніверсітэта і на доме, у якім жыў А. А. Байкоў.

Зноскі

  1. Байков Александр Александрович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Байков Александр Александрович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы.
  4. 1 2 Аляксандр Аляксандравіч Байкоў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі 6 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курскай губерні
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты РАН
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДПУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Стацкія саветнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»