wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Карніцкі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карніцкі. Аляксандр Карніцкі (нар. 14 лютага 1989, Стоўбцы) — беларускі футбаліст, паўабаронца венгерскага клуба «Мезёкёвешд» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Прафесійную кар’еру пачаў у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў». Пасля гуляў за іншыя клубы Першай лігі — «Полацк» і «Граніт».

«Гомель»

У снежні 2012 года перайшоў у «Гомель»[3], дзе адразу стаў іграком асновы. Звычайна выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Згодна са статыстыкай InStatFootball, стаў найлепшым іграком чэмпіянату 2013 адразу ў некалькіх намінацыях (колькасць выйграных адзінаборстваў, колькасць паспяховых перахватаў, колькасць парушэнняў на іграку)[4]. Акрамя таго, 7 ліпеня 2013 года вызначыўся голам, забітым са сваёй паловы поля ў браму «Тарпеда-БелАЗ».

У лістападзе 2013 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Карніцкага ў БАТЭ[5], да якога ён далучыўся па заканчэнні сезону ў снежні.

БАТЭ

У першай палове сезону 2014 з’яўляўся на полі нерэгулярна. Увосені, аднак, пачаў дэманстраваць выдатную гульню і замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 16 кастрычніка 2014 года аформіў хет-трык у матчы з салігорскім «Шахцёрам», а 22 лістапада 2014 года аддаў чатыры галявыя перадачы ў матчы з «Гомелем». У выніку стаў самым карысным іграком другой паловы чэмпіянату (агулам пасля падзелу лігі на шасцёркі забіў 7 галоў і аддаў 6 галявых перадач).

«Хапаэль»

1 верасня 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з ізраільскім клубам «Хапаэль» з Раананы[6]. Спачатку трывала гуляў у аснове, але ў пачатку 2017 года страціў месца ў складзе, і ў лютым пагадненне «Хапаэля» з паўабаронцам было разарвана[7].

Вяртанне ў «Гомель»

Неўзабаве пасля зыходу з «Хапаэля» вярнуўся ў Беларусь і стаў трэніравацца з «Гомелем», шукаючы варыянты працягу кар’еры за мяжой. У выніку, аднак, вырашыў застацца ў гомельскім клубе, падпісаўшы ў сакавіку кантракт да канца сезону 2017[8]. У «Гомелі» зноў стаў трывалым іграком асновы, да лета правёў за клуб 11 матчаў і забіў 4 галы.

«Тосна»

У чэрвені 2017 года накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Тосна», з якім у выніку падпісаў кантракт[9]. Замацаваўся ў асноўным складзе «Тосна» і дапамог камандзе выйграць Кубак Расіі, аднак па выніках сезону 2017/18 клуб страціў месца ў Прэм’ер-лізе і спыніў існаванне.

«Сепсі»

У ліпені 2018 года стаў іграком румынскага клуба «Сепсі»[10].

«Мезёкёвешд»

У чэрвені 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з венгерскім клубам «Мезёкёвешд»[11].

Міжнародная кар’ера

7 кастрычніка 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Нідэрландаў (1:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

Дасягненні

Зноскі

  1. Aleksandr Karnitskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Karnitsky // FBref.com
  3. Жуковский и Карницкий стали игроками “Гомеля”
  4. Футбольное измерение
  5. Футбол. Александр Карницкий станет игроком БАТЭ
  6. Александр Карницкий подписал 3-летний контракт с “Хапоэлем” Раанана
  7. Раананский “Хапоэль” расторг контракт с Александром Карницким
  8. “Гомель” объявил о подписании контракта с Александром Карницким
  9. Александр Карницкий стал игроком “Тосно”
  10. Александр Карницкий перешел в румынский “Сепси”
  11. Карницкий перешел в венгерский “Мезёкёвешд”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Сепсі Сфынту-Георгэ
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Хапаэль Раанана
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Полацк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мезёкёвешд
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тосна
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стоўбцах
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных