wd wp Пошук:

Аляксандра Іванаўна Клімава

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Клімава. Аляксандра Іванаўна Клімава (1 кастрычніка 1921, Самадураўка, Кустанайская губерня, РСФСР — 13 мая 2005, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно, педагог, грамадскі дзеяч. Народная артыстка СССР (1969). Народная артыстка Беларусі.

Біяграфія

Нарадзілася 1 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Самадураўка Кустанайскай губерні РСФСР (цяпер пас. Затабольск у Костанайскай вобласці Казахстана).

Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Магнітагорску. Скончыла сярэднюю і музычную школы і ў 1941 годзе пачала працоўную дзейнасць на металургічным камбінаце.

Займалася ў драмгуртку пры Доме металургаў. Першыя крокі ў акцёрскім мастацтве зрабіла на сцэне Магнітагорскага народнага тэатра. У 1942—1945 гадах — актрыса Магнітагорскага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала ў ваенных шпіталях.

У 1945 год у паступіла ў Маскоўскае вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна (клас В. М. Пашэннай).

Пасля заканчэння вучылішча ў 1949 годзе была запрошана ў Адэскі рускі драматычны тэатр імя А. Іванова, на сцэне якога працавала да 1951 года. У 1951—1954 гадах — актрыса Кіеўскага РДТ імя Л. Украінкі, у 1954—1956 — Харкаўскага РДТ імя А. С. Пушкіна. Працавала таксама ў Свярдлоўску і Маскве.

У 1956—2004 гадах — актрыса Мінскага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Выканала больш за 80 галоўных роляў класічнага і сучаснага рэпертуару. Набыла славу вядучай актрысы гераічнага плана і атрымала шырокае прызнанне ў тэатральнай грамадскасці і гледачоў.

У 1981—1988 гадах выкладала ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

Член Саюза кінематаграфістаў БССР. Уваходзіла ў склад праўлення Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.

Член Савецкага камітэта абароны міру, камітэта па Ленінскім і Дзяржаўных прэміях пры Савеце міністраў СССР, камісіі БССР па справах ЮНЕСКА. Абіралася старшынёй Рэспубліканскай ваенна-шэфскай камісіі.

Памерла 13 мая (па іншых крыніцах — 14 мая) 2005 года. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.

Сям’я

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Климова Александра Ивановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Нарадзіліся ў Кастанайскай вобласці
Асобы
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Памерлі ў 2005 годзе
Нарадзіліся ў 1921 годзе
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Памерлі ў Мінску
Нарадзіліся 1 кастрычніка
Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Народныя артысты СССР
Лаўрэаты прэміі імя І. Буйніцкага
Актрысы Беларусі
Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Выпускнікі Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя М. С. Шчэпкіна
Актрысы СССР
Грамадскія дзеячы СССР
Памерлі 13 мая
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Кавалеры ордэна Леніна
Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Народныя артысты Беларускай ССР
Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Постаці Магнітагорска