wd wp Пошук:

Альфонса X Кастыльскі

Альфонса (Альфонс) X Кастыльскі (ісп.: Alfonso X de Castilla) ці Альфонса X Мудры (ісп.: Alfonso X el Sabio) (23 лістапада 1221, Таледа4 красавіка 1284, Севілья) — кароль Кастыліі і Леона з 1252 па 1284 гг. Старэйшы сын Фердынанда III Кастыльскага і Елізаветы Гогенштаўфен, дочкі Філіпа Швабскага. Караля таксама звалі Альфонс Адукаваны або Альфонс Астраном.

Біяграфія

Пры Альфонсе X быў выдадзены зборнік законаў і складзены астранамічныя табліцы, якія атрымалі назву «Альфонсавых». Ініцыяваў складанне збору законаў — «Сем частак права», а таксама гісторыі Іспаніі, першых падобных прац, напісаных на іспанскай мове (кастыльяна), а апроч іх — пераклады навуковых тэкстаў з арабскага на іспанскі.

Альфонса Мудры і яго двор.

Альфонс X з’яўляецца складальнікам і выдаўцом зборніка Las Cantigas de Santa Maria і некаторыя з песень, напрыклад «Quen a omagen da Virgen» прыпісваюцца яму. Пісаў вершы, галоўным чынам хвалы Дзеве Марыі.

Альфонс патраціў амаль 20 гадоў на тое, каб стаць імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, супрацьдзейнічаючы англійскаму прэтэндэнту — Рычарду, графу Карнуольскаму; пакуль той не памёр у 1272 годзе і Папа Рыгор X не пераканаў Альфонса пакінуць свае дамаганні.

Альфонсу не атрымалася завяршыць крыжовы паход, пачаты яго бацькам Фердынандам III супраць маўраў у Паўднёвай Іспаніі.

Спробы ўстанавіць прававую аднолькавасць і павялічыць падаткі нараўне з канфліктам з-за пераходу ў спадчыну прастола заахвоцілі сына Альфонса Санча IV падняць паўстанне ў 1282 годзе і ізаляваць Альфонса ў Севільі, дзе ён і памёр.

У яго гонар быў названы кратар Альфонс на Месяцы.

Шлюбы і дзеці

Статуя Альфонса X у Мадрыдзe (1892).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11864811X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 4 Kindred Britain
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таледа
Катэгорыя·Каралі германскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1284 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Севільскім кафедральным саборы
Катэгорыя·Кіраўнікі Леона
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1221 годзе
Катэгорыя·Бургундская дынастыя (Кастылія)
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Севільі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя
Катэгорыя·Кіраўнікі Кастыліі