wd wp Пошук:

Альфонса I Ваяўнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Альфонса I. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Альфонса I Ваяўнік (ісп.: Alfonso el Batallador, 10737 верасня 1134) — кароль Арагона, які атрымаў сваю мянушку за перамогі ў 29 бітвах.

Быў сынам Санча I і атрымаў у спадчыну ад брата Педра I трон. Быў адным з самых выдатных дзеячаў так званага арагонскага кірунка Рэканкісты, умелым вайскаводам і храбрым воінам, кіраўніком каралеўства Арагон і Памплоны, а таксама некаторы час усёй Кастыліі (у 1109—1114 гадах). Альфонса працягнуў наступальную палітыку бацькі і брата, захапіўшы значную колькасць мусульманскіх гарадоў і крапасцей. Галоўным дасягненнем Альфонса Ваяўніка стала аблога Сарагосы22 мая 1118 г.), якая доўжылася звыш паўгода і завяршылася падзеннем найбуйнейшага мусульманскага цэнтра ў сярэднім цячэнні Эбра. 18 снежня 1118 года Сарагоса перайшла да хрысціян.

Нягледзячы на яго поспехі, феадальная раздробненасць хрысціянскіх каралеўстваў поўначы ўскладняла яго задачы. Бітва пры Фразе 1134 года завяршылася разгромным паражэннем Альфонса, які быў паранены і неўзабаве сканаў. Амаль палову заваяваных тэрыторый прыйшлося вярнуць мусульманам, Альфонса VII Кастыльскі заняў частку арагонскіх земляў, а Гарсія IV Аднаўляльнік стварыў незалежнае каралеўства Навара.

Біяграфія

Ажаніўшыся з Уракай, дачкой караля Кастыліі Альфонса VI, Альфонса I паспрабаваў пасля яго смерці займець і кастыльскі трон. Спачатку, з 1114 года, гэта мела поспех, аднак недоўгачасовы. Усяго некалькі гадоў праз шлюб быў скасаваны, а Урака заклікала кастыльскае дваранства да барацьбы супраць былога мужа.

Рэканкіста

Помнік Альфонса I Ваяўніку ў Сарагосе

Больш паспяховым Альфонса I быў у барацьбе супраць маўраў падчас так званай Рэканкісты. У адрозненне ад умераных паўночна-заходніх тэрыторый Пірэнейскага паўвострава, слаба закранутых арабскімі нашэсцямі, цёплы міжземнаморскі паўднёвы ўсход, асабліва абрашаная даліна р. Эбра, сталі сапраўднай калыскай багатай мусульманскай цывілізацыі ў Іспаніі, таму ў гэтым кірунку Рэканкіста доўгі час не мела поспехаў. Але пры падтрымцы французскіх феадалаў 18 снежня 1118 года арагонскае войска ўзяло Сарагосу, якая пасля стала рэзідэнцыяй Альфонса I.

Кароль аднавіў хрысціянскія біскупствы ў Сарагосе і Тараконе, якія прыйшлі ў заняпад за 400 гадоў мусульманскага кіравання. Былі таксама далучаны гарады Куэнка і Тэруэль. Але і мусульманскае насельніцтва заваяваных земляў (марыскі) апынулася пад асобай абаронай караля. Пад ударамі арагонскага манарха палі мусульманскія Тарагона і Калатаюд, а войска праз Валенсію і Мурсію дайшло да Гранады. Да караля далучыліся 40 000 хрысціянскіх сем’яў масарабаў, чые продкі на працягу 300 гадоў хаваліся ў горным масіве Альпухары. Гэта група была паселена ў Сарагосе. Каля Валенсіі Альфонса I удалося атрымаць рашучую перамогу над маўрамі ў 1126 годзе. Аднак пры аблозе памежнай крэпасці Фрага ў 1134 годзе Альфонса I быў раптоўна атакаваны маўрытанскім намеснікам Валенсіі і, быўшы параненым, ледзь дабраўся да кляштара Сан-Хуан-дэ-ла-Пенья(ісп.) бел., дзе сканаў ад ран 7 верасня 1134 г. Дзяцей ён не пакінуў.

Смерць

Не маючы спадчынніка, Альфонса I адпісаў сваю дзяржаву гаспітальерам і тампліерам, аднак яго апошняя воля так і не была выканана. Новым каралём Арагона быў абвешчаны яго малодшы брат Раміра II Манах.

Зноскі

  1. Alfonso I de Aragón. // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Альфонсъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 47–55.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Каралі арагонскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Галісіі
Катэгорыя·Дынастыя Хіменес
Катэгорыя·Памерлі 7 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1073 годзе
Катэгорыя·Хіменесы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1134 годзе
Катэгорыя·Рэканкіста
Катэгорыя·Каралі наварскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Арагоне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных