wd wp Пошук:

Тарагона

Тарагона (ісп.: і катал.: Tarragona) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Тарагона ў складзе аўтаномнай вобласці Каталонія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Тарагонес. Займае плошчу 61,91 км². Насельніцтва 140 184 чалавекі (на 2010 год). На тэрыторыі горада знаходзіцца адзін з буйных марскіх партоў, якія граюць важную ролю ў эканоміцы Іспаніі. Нягледзячы на гэта, пляжы, размешчаныя як у самім горадзе, так і прыгарадах, з’яўляюцца эталонамі чысціні. Знаходзіцца за 98 км на паўднёвы захад ад Барселоны.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Тарагона
Катэгорыя·Гарады Каталоніі
Катэгорыя·Тарагона