wd wp Пошук:

Алонса Беругетэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Беругетэ.

Алонса Беругетэ, Алонса Гансалес дэ Беругетэ (ісп.: Alonso Berruguete; каля 1486, Парэдэс-дэ-Нава, правінцыя Паленсія — 1561, Таледа) — іспанскі скульптар, жывапісец-ман’ерыст і архітэктар іспанскага Адраджэння.

Біяграфія

Алонса Беругетэ нарадзіўся ў сям’і мастака Педра Беругетэ, пасля смерці бацькі вучыўся ў Італіі (Рым, Фларэнцыя), быў знаёмы з Брамантэ і Леанарда да Вінчы, як жывапісец адчуў уплыў Панторма, ведаў творчасць Мікеланджэла. Уплыў апошняга прасочваецца ў працах Беругетэ, аднак ён не можа схаваць індывідуальнасці іспанца.

Пасля вяртання на радзіму ў 1517 годзе Беругетэ шмат працаваў як жывапісец (стаў прыдворным мастаком Карла V), але лепшыя яго работы — скульптурныя. Ён працаваў у такіх гарадах, як Авіла, Бургас, Вальядалід, Мадрыд, Гранада, Таледа. У кастыльскіх традыцыях ён выкарыстоўваў у якасці матэрыялу дрэва, часта карыстаючыся яго паліхромным роспісам.

Зноскі

  1. 1 2 3 Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 17 жніўня 2017.
  2. http://dbe.rah.es/biografias/8613/alonso-berruguete
  3. (unspecified title) Праверана 5 верасня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1561 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1486 годзе
Катэгорыя·Мастакі Іспаніі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Таледа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Паленсія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скульптары Іспаніі