wd wp Пошук:

Педра Беругетэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Беругетэ.

Педра Беругетэ (ісп.: Pedro Berruguete; каля 1450, Парэдэс-дэ-Нава — 1503 ці 1504, Парэдэс-дэ-Нава) — іспанскі мастак, найбольш яскравая фігура іспанскага мастацтва эпохі пераходу ад готыкі да Адраджэння.

Біяграфія

Па здагадках, вучыўся жывапісу ў Саламанцы ў Фернанда Гальега. У маладосці адправіўся ў Італію, дзе працаваў пад заступніцтвам Федэрыга да Мантэфельтра, герцага Урбінскага. Ва Урбіна Беругетэ працаваў разам з Юстусам ван Гентам над серыяй партрэтаў сучаснікаў Знакамітыя мужы (папа Сікст IV і інш.), пазнаёміўся з Мелоца да Форлі і П’еро дэла Франчэска. У 1483 вярнуўся ў Кастылію. Працаваў у саборы Святой Марыі Таледскай. Па замове Тарквемады распісаў цэнтральны алтар манастыра Св. Фамы ў Авілі. Таксама працаваў у храме Ушэсця ў Санта-Марыя-дэль-Кампа, у манастыры Мірафлорэс пад Бургасам. Апошнія гады жыцця працаваў у родным горадзе.

У яго творчасці спалучаюцца традыцыі італьянскага, фламандскага і іспанскага мастацтва.

Сын — мастак Алонса Беругетэ.

Зноскі

  1. 1 2 Pedro Berruguete // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Pedro Berruguete // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1504 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1450 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парэдэс-дэ-Наве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парэдэс-дэ-Наве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Кастыліі і Леоне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Паленсія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных