wd wp Пошук:

Алесь Змагар

Алесь Змага́р (сапр.: Аляксандр Хведаравіч Яцэвіч; 1 кастрычніка 1903, в. Цароўка, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер вёска Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 1995, Фларыда, ЗША) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык.

Біяграфія

Брат (па маці) пісьменніка Янкі Золака (А. Даніловіча). Пасля сканчэння народнай школы ў 1914 прадоўжыў вучобу ў Слуцкай класічнай гімназіі. Друкаваў вершы ў гімназічным часопісе «Прамень». У лістападзе 1920 разам з бацькам удзельнічаў у Слуцкім паўстанні, за што бацька быў расстраляны бальшавікамі, а сам Змагар асуджаны на 2 гады зняволення. Уцёк з месца зняволення. Прыехаў у Мінск. Дзякуючы дапамозе пісьменніка Р. Мурашкі Змагару ўдалося пазбегнуць пераследу ўладаў. У 1925—30 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні МВПІ. Пасля сканчэння вучобы настаўнічаў на станцыі Радашковічы. У часы нямецкай акупацыі працаваў журналістам у рэдакцыі «Беларускай газеты». Потым настаўнічаў, быў інспектарам беларускіх школ у Радашковіцкім, Лідскім, Шчучынскім паветах. Як паэт і публіцыст актыўна выступаў на старонках друку. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (27.6.1944, Мінск). У 1944 годзе выехаў з Беларусі. Жыў у Аўстрыі, дзе браў удзел у арганізацыі беларускіх школ. З 1949 года ў Францыі, уваходзіць у склад Рады БНР[1], выконвае абавязкі першага сакратара Рады БНР, кіраўніка французскай секцыі Рады.[2] Узначальваў эмігранцкую арганізацыю «Беларускі вызвольны рух»; удзельнічаў у выданні часопіса «Баявая ўскалось» і «За волю». У 1956 эміграваў у ЗША. Жыў у Кліўлендзе, дзе выдаваў газету «Незалежная Беларусь». Быў старшынёй Галоўнай управы Беларускага вызвольнага руху. Апошнія гады правёў у Фларыдзе.

Творы

Кнігі

Публікацыі

Песні на вершы Алеся Змагара

Бард Андрэй Мельнікаў частку песень альбома “Песьні выгнаньня” напісаў на вершы Алеся Змагара.

Літаратура

Зноскі

  1. Змагар Алесь (Яцэвіч Аляксандр)(недаступная спасылка)
  2. Алесь Змагар. Мой жыцьцяпіс
  3. П’еса-мантаж
Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Нарадзіліся ў 1903 годзе
Памерлі ў Фларыдзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Паэты Беларусі
Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Памерлі ў 1995 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся 1 кастрычніка
Выпускнікі Слуцкай гімназіі
Пісьменнікі Беларусі
Беларусы ў ЗША
Асобы