wd wp Пошук:

Янка Золак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даніловіч. Янка Золак, сапраўднае Антон Міхайлавіч Даніловіч (1 (14) лістапада 1912, в. Лучнікі, Слуцкі павет, цяпер у Слуцкім раёне, Мінская вобласць — 20 снежня 2000, Мілтаўн[en], штат Нью-Джэрсі) — беларускі паэт, журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Брат (па маці) Алеся Змагара. Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1935). Належаў да творчай арганізацыі «Маладняк», пад час нямецкай акупацыі жыў на Случчыне, працаваў у «Газеце Случчыны». З лета 1944 г. — у эміграцыі. У Заходняй Германіі заснаваў саматужнае выдавецтва «Ніва». У 1950 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Джэрсі. быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады. Заснаваў Беларускае культурна-мастацкае і навуковае таварыства. Адзін з заснавальнікаў і ў 1960—1983 гадах галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка». Выдавец беларускай літаратуры і насценных беларускіх календароў, уладальнік выдавецтва «Адгук» у Саўт-Рыверы. Удзельнік кангрэсаў беларусаў Амерыкі, адзін з кіраўнікоў БККА.

Творчасць

Пачынаў сваю паэтычную дзейнасць на радзіме. У Амерыцы ім напісана вялікая колькасць вершаў, якія можна аб’яднаць у некалькі цыклаў: духоўнае жыццё паэта і атмасфера, якая яго акаляла; роздум над пражытым і перажытым; гісторыя, родная мова, Бацькаўшчына; асэнсаванне пабачанага на Беларусі пасля прыезду на Радзіму праз паўвека. Некалькі разоў напачатку 1990-х прыязджаў на Беларусь, тут у 1996 выйшаў яго паэтычны зборнік «Вятрыска з радзімай краіны».

Акрамя вершаў пісаў апавяданні, аповесці «Бывай, незваротная» і «Т. Д. Ч.», для дзяцей напісаў казку «Бабок». Найбольш значнымі ў мастацкіх адносінах былі аповесці «Віталія», «Ціхі стаў». У 1979—1981 гг. выйшлі два тамы яго «Твораў».

Аўтар успамінаў «Мая сустрэча з Якубам Коласам у 30-я гады», крытычных артыкулаў пра творчасць Масея Сяднёва, Міхася Кавыля, Уладзіміра Клішэвіча, даследавання «На 500-годдзе з дня нараджэння Міколы Гусоўскага» і інш.

Зборнікі

Зноскі

  1. Zolak1, 1988
  2. Savik, 2001

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лучніках
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 30 снежня