wd wp Пошук:

Алег Уладзіміравіч Вераціла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вераціла. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алег Вераціла (нар. 10 ліпеня 1988, Навасёлкі, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец ваўкавыскай ДЮСШ, з 2005 года выступаў за мінскае «Дынама», з 2007 года — у асноўным складзе. У клубе гуляў на пазіцыі правага абаронцы. Доўгі час быў трывалым іграком асновы, а ў сезоне 2013 стаў капітанам каманды. Але пазней, пры галоўным трэнеры Роберту Масканту, капітанства перайшло да Дзмітрыя Молаша.

Сезон 2014 распачынаў правым абаронцам, але пазней на гэтай пазіцыі стаў часам гуляць Сяргей Карповіч, таму Вераціла быў пераведзены на левы фланг. У сезоне 2015 вярнуўся на правы фланг, у другой палове сезона, пасля з’яўлення ў камандзе Рамана Бегунова, зноў стаў часам з’яўляцца злева. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[4].

Са студзеня 2016 года падтрымліваў форму ў складзе «Мінска», шукаючы варыянты працягу кар’еры. У лютым падпісаў кантракт з польскім клубам «Падбяскідзе»[5]. Па выніках сезона 2015/16 «Падбяскідзе» вылецеў з Экстраклясы, і Алег пакінуў клуб. У жніўні 2016 года стаў іграком «Мінска»[6], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы.

У пачатку 2017 года не трэніраваўся з «Мінскам», шукаючы магчымасць перайсці ў іншы клуб, аднак у лютым падпісаў новы кантракт з «гараджанамі»[7]. У першай палове 2017 года засатваўся асноўным правым абаронцам мінчан. У чэрвені 2017 года стала вядома аб пераходзе Верацілы ў брэсцкае «Дынама», да якога ён далучыўся па заканчэнні першай паловы чэмпіянату[8]. У складзе брэсцкай каманды стаў асноўным іграком, выступаючы на пазіцыі левага або правага абаронцы, таксама гуляў у якасці правага паўабаронцы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Дынама» на сезон 2020[9]. У сезоне 2020 быў капітанам брэсцкай каманды.

У студзені 2021 года папоўніў склад латвійскага клуба «Ліепая»[10]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2021 года[11]. У студзені 2022 года стаў іграком «Віцебска»[12].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. 12 кастрычніка 2010 года ў матчы плэй-оф за права гуляць на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўжо ў дадатковы час правёў вырашальны мяч у браму італьянскай зборнай, тым самым вывеўшы сваю зборную на гэты турнір.

7 кастрычніка 2011 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. З 2014 года перастаў выклікацца, аднак у сакавіку 2018 года зноў трапіў у нацыянальную каманду.

Дасягненні

Зноскі

  1. Oleg Veretilo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleh Veratsila // FBref.com
  3. Oleg Veretilo // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Някша, Веретило и Едигарян покинули минское “Динамо”
  5. Веретило стал игроком “Подбескидзе”
  6. “Минск” заключил контракт с Олегом Веретило
  7. Олег Веретило подписал новый контракт с «Минском»
  8. Веретило вновь стал динамовцем
  9. Веретило и Быков на сезон продлили контракты с брестским “Динамо”
  10. Веретило представлен в качестве игрока “Лиепаи”
  11. Квартет белорусов покинул “Лиепаю”
  12. Олег Веретило - игрок “Витебска”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліепая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Ігракі ФК Падбяскідзе Бельска-Бяла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных