wd wp Пошук:

Алег Леанідавіч Сліжэўскі

Алег Леанідавіч Сліжэўскі (нар. 16 жніўня 1972, Гродна, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2011—2021), член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (2007—2021). Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў на гродзенскім заводзе «Радыёпрыбор». У 19901992 гадах служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 1999 годзе там жа скончыў магістратуру. Са снежня 1996 па сакавік 1999 года — судовы выканаўца суду Кастрычніцкага раёна Гродна(бел. (тар.)) бел.. З сакавіка 1999 па лістапад 2002 года — галоўны спецыяліст, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

З лістапада 2002 па верасень 2010 года — намеснік начальніка ўпраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік аддзела палітычных партый і прафсаюзаў упраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі.

З 2007 да 2021 года член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. З 3 верасня 2010 года па 13 снежня 2011 года — старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.

У 2005 годзе скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2012 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

13 снежня 2011 года прызначаны Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1]. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе ўрада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3]

18 кастрычніка 2021 года вызвалены ад пасады міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь[4] у сувязі з пераходам на працу[5] ў структуру Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[6].

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін

Сліжэўскі неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як Чорнага спісу Еўрасаюза: пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[7] як кіраўнік аддзела грамадскіх арганізацый, партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі, прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як кіраўнік аддзела грамадскіх арганізацый, партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі і член ЦВК[8].

Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці міністра юстыцыі, члена Цэнтральнай выбарчай камісіі і былога кіраўніка аддзела грамадскіх арганізацый і палітычных партый Міністэрства юстыцыі чыноўнік адказваў за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў[9][10]. На сваёй пасадзе ў Міністэрстве юстыцыі і згодна з кантролем, які ён ажыццяўляе над судовай сістэмай, Сліжэўскі прымаў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі шляхам адмовы ў рэгістрацыі недзяржаўных арганізацый і палітычных партый, што ў многіх выпадках прыводзіла да іх ліквідацыі[10]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[11].

31 жніўня 2020 года Сліжэўскі быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў[12]. Восенню 2020 года Сліжэўскага як члена ЦВК зноўку ўключылі ў Чорны спіс Еўрасаюза (за парушэнне выбарчага працэсу, невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці і празрыстасці, фальсіфікацыю вынікаў выбараў[13]), а таксама ў санкцыйныя спісы Канады[14], Вялікабрытаніі[15], Швейцарыі[16][17]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[18].

Таксама Сліжэўскі па выніках «прынцыпова недэмакратычных», паводле ЗША, прэзідэнцкіх выбараў 2006 года з лютага 2007 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за дзеянні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты[19][20].

Узнагароды

Зноскі

  1. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні (нявызн.). БЕЛТА.(недаступная спасылка)
  2. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь (нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  4. https://www.belta.by/president/view/lukashenko-naznachil-eks-zamministra-vnutrennih-del-ministrom-justitsii-464987-2021/
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 18 октября 2021 года № 397 «Об О. Л. Слижевском»
  6. 1 2 Олег Слижевский награжден почетной грамотой Совета Министров
  7. COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus(англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
  8. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  9. COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  10. 1 2 EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex(англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
  11. Лавникевич, Денис. Батьке простили старые грехи(руск.) . Газета.Ru(укр.) бел. (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
  12. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  13. Official Journal of the European Union L 319 I/1(англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  14. Canada, Global Affairs. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (нявызн.) (недаступная спасылка). Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  15. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . gov.uk(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
  16. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  17. Швейцария присоединилась к европейским санкциям против Беларуси(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (11 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  18. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  19. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  20. Treasury Targets Destabilizing Belarusian Officials(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (27 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь