wd wp Пошук:

Алег Аляксеевіч Белаконеў

Але́г Аляксе́евіч Белако́неў (нар. 15 мая 1965, сяло Барабаш, Хасанскі раён, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі военачальнік. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у 2014—2019 гадах, генерал-маёр (2011).

Біяграфія

Алег Белаконеў цісне руку начальніку Гештаба Расійскай Федэрацыі Валеру Герасімаву.

У 1987 годзе з адзнакай скончыў Омскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя М. В. Фрунзе і накіраваны на службу ў войска. Ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра ўзвода кіравання гаўбічнай артылерыйскай батарэі, камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, намесніка камандзіра, камандзіра мотастралковага батальёна.

У 1999 годзе скончыў з адзнакай і залатым медалём — Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. Працягнуў службу на пасадах начальніка штаба — намесніка камандзіра мотастралковага палка, намесніка камандзіра, камандзіра асобнай механізаванай брыгады, намесніка ваеннага камісара Гродзенскага абласнога ваеннага камісарыята, першага намесніка начальніка ўпраўлення сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных Сіл, намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

У 2010 годзе скончыў з адзнакай і залатым медалём факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і прызначаны на пасаду камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.

З 11 студзеня 2014 года да 2019 года — начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь. У 2019 годзе быў абраны дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

1 кастрычніка 2021 года на цырымоніі развітання з афіцэрам спецпадраздзялення «Альфа» КДБ Дзмітрыем Федасюком («Нірвана»), які загінуў у перастрэлцы, Белаконеў заявіў журналістам[1]:

" У якіх сем’ях выхоўваліся гэтыя людзі. Я лічу, мы занадта мякка паступаем з імі і ім падобнымі. Чамусьці яны дзейнічаюць па-за рамкамі закона, а мы стараемся ўсё рабіць па законе. Па законе з імі гутарыць, па законе іх пераконваць, па законе іх угаворваць. А трэба, як Пуцін сказаў, мачыць у сарціры(руск.) бел. ўсіх: за аднаго — 20, 100… Каб было непанадна нікому. Можа быць, груба, але шчыра. "

Узнагароды

Воінскія званні

Зноскі

  1. Генерал Белаконеў прапанаваў «мачыць у сарціры» 20 ці 100 чалавек за кожнага сілавіка
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 г. № 7 «Аб узнагароджанні»
  3. Профессиональные заслуги работников различных сфер отмечены госнаградами Беларуси Архівавана 5 снежня 2014.
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 22 февраля 2011 г. № 63 «О присвоении О. А. Белоконеву воинского звания»
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 2 декабря 2003 г. № 550 «О присвоении очередных воинских и специальных званий»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Генерал-маёры (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Імігранты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Начальнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прыморскім краі