wd wp Пошук:

Адольф Дыстэрвег

Фрыдрых Адольф Вільгельм Ды́стэрвег (ням.: Friedrich Adolph Wilhelm Diesterweg; 29 кастрычніка 1790, г. Зіген, Германія7 ліпеня 1866) — нямецкі педагог-практык. Паслядоўнік І. Г. Песталоці.

Вучыўся ва ўніверсітэтах у Гайдэльбергу, Гербарне, Цюбінгене ў 1811—20. Выкладаў у гімназіях, узорных школах, настаўніцкіх семінарыях. У 1827—66 выдаваў педагагічны часопіс «Рэйнскія лісткі…». Быў супраць саслоўных і нацыянальных абмежаванняў у галіне адукацыі, канфесійнага навучання і апекі школы царквой. Імкнуўся да аб’яднання нямецкага настаўніцтва, выступаў за мірнае пераўтварэнне грамадскіх адносін, у якім асн. ролю адводзіў асвеце, падзяляў ідэі агульначалавечага выхавання. Асноўнымі прынцыпамі выхавання лічыў прыродаадпаведнасць, культураадпаведнасць, саманадзейнасць. Распрацаваў дыдактыку развіваючага навучання. Аўтар больш як 20 падручнікаў і дапаможнікаў па матэматыцы, нямецкай мове, прыродазнаўстве, геаграфіі, астраноміі, у т.л. вядомай працы «Дапаможнік да адукацыі нямецкіх настаўнікаў» (т. 1—2, 1835). Педагагічныя ідэі А. Дыстэрвега зрабілі ўплыў на развіццё адукацыі ў Германіі і пашырыліся за яе межамі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118525484 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118525484 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118525484 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1866 годзе
Катэгорыя·Педагогі Германіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1790 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зігене