wd wp Пошук:

Адам Шэмеш

А́дам Шэ́меш (польск.: Adam Szemesz; 1808, Слуцкі павет — 1864, Мінск) — беларуска-польскі жывапісец, мастацтвазнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Слуцкім павеце ў сям’і старосты. Вучыўся ў Віленскай школе жывапісу пры Віленскім універсітэце. У 1831 годзе жыл у Мінску, дзе плённа займаўся жывапісам. Ажаніўся з Паўлінай Фялінскай (1819—1843), сястрой Зыгмунта Фелікса Фялінскага (1822—1895), архібіскупа Варшавы, прылічанага каталіцкай царквой да ліку святых, дачкой вядомай пасля ў Польшчы пісьменніцы Евы Вендорф-Фялінскай (1793—1859) і Герарда Фялінскага. Маладая сям’я жыла на Бабруйшчыне.

У 1842 годзе Адам Шэмеш па падазрэнню ў антыўрадавай дзейнасці высланы ў Херсон. Паўліна адпраўляецца з ім. Дзякуючы партрэту губернатара Б. І. Пестэля(руск.) бел., напісанаму Шэмешам, мастака пераводзяць з глухога Херсона ў Саратаў. У Саратаве пры родах Паўліна Фялінская памірае. Яе маці, Ева Фялінская, з’яжджае з нованароджаным дзіцем Паўлам у сваё ўкраінскае памесце Ваюцін(руск.) бел.[4].

У 1846 годзе Адам Шэмеш прыязджае ў Мінск.

Творчасць

Адам Шэмеш. Партрэт Уладзіслава Сыракомлі
Партрэт Тэклі Янушкевіч, народжанай Сакалоўскай

Творчасць Адама Шэмеша звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Літвы і Польшчы. Ён застаўся ў гісторыі мастацтва як жывапісец-партрэтыст[5] і мастацтвазнавец, аўтар шэрагу артыкулаў па выяўленчым мастацтве. Яго пяру належыць даволі падрабязны нарыс аб Віленскай школе жывапісу[6].

Ім напісаны «Успаміны пра Яна Дамеля». З ім у свой час радзіўся Уладзіслаў Сыракомля, складаючы апісанне помнікаў выяўленчага мастацтва Мінска[7].

Адамам Шэмешам напісаны перад ад’ездам абраз Маці Божай у херсонскім касцёле. У Мінску ён напісаў партрэты Уладзіслава Сыракомлі і Станіслава Манюшкі. Быўшы прыхільнікам паэзіі Адама Міцкевіча, стварыў ілюстрацыі да паэмы «Конрад Валенрод» і да іншых твораў польскага паэта[5]. Да яго за саветамі звярталіся і жывапісцы, якія цалкам склаліся, — Я. Дамель, В. Ваньковіч, М. Кулеша і іншыя.

А. Шэмеш прымаў удзел у афармленні драматургічных пастановак В. Дуніна-Марцінкевіча[5].

Вярнуўшыся ў 1846 годзе ў Мінск, Шэмеш напісаў некалькі выдатных партрэтаў, сярод якіх вылучаецца партрэт яго цешчы Евы Фялінскай.

Памяць

У Мінску імем Адама Шэмеша названа вуліца.

Зноскі

  1. 1 2 Adam Szemesz // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Adam Szemesz // RISM: Répertoire international des sources musicales — 1952.
  3. 1 2 Adam Szemesz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. Адам Мальдис. Радости и горести семьи Фелинских(недаступная спасылка) (руск.)
  5. 1 2 3 Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 5. — 64 с.
  6. A. Szemesz. Wspomnienia o Wilenskiey szkole malarskiey. Athenaemum, t. VI, Wilno, 1844
  7. Szemesz А. Wspomnienia o Damelu// Athenaeum. T. 2. — Wilno. 1842. — S. 170

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1864 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1808 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску