wd wp Пошук:

Ева Зыгмунтаўна Фялінская

Ева Фялінская (26 снежня 1793, в. Узнога, Клецкі раён, Мінская вобласць — 20 снежня 1859) — удзельніца польскага нацыянальнага руху на Беларусі, пісьменніца, мемуарыстка.

Біяграфія

У сярэдзіне 1830-х гадоў стварыла і ўзначаліла «Жаночае таварыства», філіял тайнай арганізацыі Ш. Канарскага «Садружнасць польскага народа». У 1838 г. зняволена з г. Бярозаў Цюменскай вобласці (18391841), Саратаў (18411844).

Творчасць

У «Дзённіку…» часоў ссылкі (апублікаваны ў віленскім часопісе «Athenaeum», 1846) апісала свае ўражанні ад прыроды Заходняй Сібіры, паўстанне хантаў і ненцаў пад кіраўніцтвам Ваулі Піетоміна, побыт і фальклор народаў Поўначы і Паволжа. Напісала і надрукавала ў Вільні ў 18521853 гг. на польскай мове ўспаміны пра свае «падарожжы» ў Сібір, жыццё ў Бярозаве і Саратаве (перакладзены на англійскую, французскую і дацкую мовы і ўспрыняты сучаснікамі як дакумент эпохі). У аповесцях «Герсылія» (1849), «Пан дэпутат» (1852), «Пляменніца і цётка» (1853), ва «Успамінах аб жыцці» (1856, 18591860) і іншых творах паказала жыццё розных слаёў беларускага грамадства, асабліва шляхты. «Успаміны…» з’яўляюцца каштоўным творам па гісторыі нораваў на Беларусі, Валыні і ў Літве канца XVIII — пачатку XIX ст.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Ewa Felińska // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Ewa Felińska // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Валынскай губерні
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 20 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1859 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1793 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных