wd wp Пошук:

Адам Сямёнавіч Славінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Славінскі. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качароўскі.

Ада́м Сямё́навіч Славі́нскі (сапр. Качаро́ўскі) (11 верасня 1885, Панінка, Наваград-Валынскага павета Валынскай губерні — 3 лістапада 1937[1]) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Польшчы, Расіі і Беларусі, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. З 1907 г. член Варшаўскай арганізацыі СДКПіЛ.

Біяграфія

Нарадзіўся 11 верасня 1885 года ў Панінцы Наваград-Валынскага павета Валынскай губерні (цяпер — Палонскі раён Хмяльніцкай вобласці Украіны). У 1907 і 1909 гг. быў арыштаваны.

З 1912 года — ў Санкт-Пецярбургу, дзе ў час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ўзначальваў чырвонагвардзейскі атрад, потым Чырвоную гвардыю Маскоўска-Застаўскага раёна Петраграда.

Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Петраградзе.

Са студзеня 1918 года — ў Мінску, старшыня бюро Мінскай групы СДКПіЛ.

У час нямецкай акупацыі Беларусі член Мінскага падпольнага райкома РКП(б), са жніўня 1918 г. член краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы.

Са снежня 1918 г. начальнік Мінскай гарадской міліцыі, загадчык Мінскага губернскага аддзела ўпраўлення ўнутраных спраў, член Мінскага губернскага ВРК.

З лютага 1919 г. камісар 52-й (Заходняй) стралковай дывізіі.

У пачатку 1920 г. арганізатар партызанскага руху ў Мінскай губерні, з мая 1920 г. начальнік палітаддзела 57-й стралковай дывізіі, у ліпені — жніўня 1920 г. старшыня Гродзенскага ВРК.

З 1920 г. наркам земляробства БССР, у 19241928 гг. прадстаўнік КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, узначальваў Бюро дапамогі Кампартыі Заходняй Беларусі пры ЦК КП(б)Б.

У 19281930 гг. адказны сакратар Мінскага акруговага і гарадскога камітэтаў КП(б)Б, адначасова старшыня МОПРа БССР.

У 19341937 гг. начальнік палітаддзела Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай чыгункі.

Член ЦБ КП(б)Б у 19201924 гг., член ЦК КП(б)Б у 19251932 гг., член ЦК КПЗБ у 19261935 гг., член ЦК КПП з 1930 г., член ЦВК СССР у 19251929 гг., член ЦВК БССР у 19201931 гг., член Прэзідыума ЦВК БССР у 19221924 гг.

9 ліпеня 1937 года арыштаваны, расстраляны 3 лістапада 1937 года[2]. Рэабілітаваны ў 1955 годзе.

Ушанаванне памяці

У яго гонар названы вуліцы Мінска [1] і Гродна.[3]

Зноскі

  1. 1 2 Сайт Адміністрацыі Першамайскага раёна горада Мінска(недаступная спасылка)
  2. Славинский (Кочаровский) Адам Семёнович(руск.) . Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 - 1991.
  3. Гродзенская праўда. NEW PROJECT «Імя тваёй вуліцы». вуліца Славінскага Архівавана 15 красавіка 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваград-Валынскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хмяльніцкай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Члены ЦВК СССР
Катэгорыя·Члены Прэзідыума ЦВК БССР
Катэгорыя·Народныя камісары земляробства БССР
Катэгорыя·Члены бюро ЦК КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі 3 лістапада