wd wp Пошук:

Ганна Валентыновіч

Памятная дошка на доме, дзе Ганна Валентыновіч жыла да смерці

Га́нна Валентыно́віч (польск.: Anna Walentynowicz; 15 жніўня 1929, Садовэ, цяпер Гошчанскі раён — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласць) — легендарная постаць у Польшчы, актывістка і заснавальніца прафсаюза «Салідарнасць».

Біяграфія

З 1950 года працавала на Гданьскай суднаверфі як зварніца і кранаўніца. За ўдзел у прафсаюзным руху адміністрацыя звольніла яе 7 жніўня 1980 года (за пяць месяцаў да выхаду на пенсію). Рашэнне адміністрацыі выклікала страйк, які пачаўся 14 жніўня 1980 года. У выніку страйку паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасць», а Г. Валентыновіч і звольненага неўзабаве пасля яе Леха Валенсу аднавілі на працы.

З «Салідарнасці» Г. Валентыновіч выйшла яшчэ ў 1980-х гадах, крытыкуючы тагачаснае кіраўніцтва прафсаюза вакол Леха Валенсы.

У 2006 годзе Інстытут нацыянальнай памяці апублікаваў інфармацыю, што ў 1981 годзе за Г. Валентыновіч сачылі больш за 100 функцыянераў і агентаў камуністычных спецслужб.[8]

Загінула 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

Пахаваная ў Гданьску.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119251760 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Anna Walentynowicz // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.istpravda.com.ua/articles/2016/09/8/149190/
  4. https://dzieje.pl/aktualnosci/90-lat-temu-urodzila-sie-anna-walentynowicz
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. 1 2 https://www.przewodnik-katolicki.pl/Archiwum/2020/Przewodnik-Katolicki-13-2020/Kultura/Anna-nigdy-sie-nie-podda
  7. https://encysol.pl/es/encyklopedia/biogramy/19299,Walentynowicz-Anna.html?search=81053
  8. Яны загінулі пад Катынню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
Катэгорыя·Прафсаюзныя дзеячы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ровенскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў авіякатастрофах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гданьску
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных