wd wp Пошук:

Рышард Качароўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качароўскі.

Ры́шард Качаро́ўскі (польск.: Ryszard Kaczorowski; 26 лістапада 1919, Беласток — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласць) — польскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэзідэнт Польскай Рэспублікі ў выгнанні (19891990).

Біяграфія

Напярэдадні Другой Сусветнай вайны быў інструктарам гарцэраў (скаўтаў) у Беластоку.

Пасля 17 верасня 1939 года перайшоў у падполле, дзе арганізаваў «Шэрыя шэрагі» (польск.: Szare Szeregi) — вайсковую структуру польскіх гарцэраў. У 1940 годзе арыштаваны НКУС, атрымаў смяротны прысуд, які быў заменены тэрмінам 10 гадоў у ГУЛАГу.

Са зняволення выйшаў на аснове дамовы паміж эміграцыйным польскім урадам і І. Сталіным пра ўтварэнне польскай арміі генерала Андэрса ў СССР. Ваяваў пад Монтэ-Касіна.[3]

Пасля вайны застаўся ў Вялікабрытаніі, у 19551988 гадах кіраваў польскім гарцэрствам на эміграцыі. У 1986 годзе быў абраны міністрам замежных спраў ураду Польскай Рэспублікі ў выгнанні, а 19 ліпеня 1989 года заняў пасаду прэзідэнта Польскай Рэспублікі ў выгнанні. 22 снежня 1990 года, пасля першых свабодных прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, перадаў сімвалы прэзідэнцкай улады Польскай Рэспублікі новаабранаму прэзідэнту Леху Валенсу.

У 2004 годзе зрабіўся ганаровым кавалерам I класа (Рыцарам Вялікага Крыжа) брытанскага Ордэна Св. Міхала і Св. Юрыя.

Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122452194 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. (unspecified title) Праверана 7 ліпеня 2021.
  3. Яны загінулі пад Катынню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя крыжом Арміі Краёвай
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гданьска
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя крыжам «За Монтэ-Касіна»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Загінулі ў авіякатастрофах
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Беластока
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленску
Катэгорыя·Прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Варшавы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Кракава
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пія IX
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Монтэ-Касіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (урад Польшчы ў выгнанні)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоку
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровым знакам МЗС Польшчы «Bene Merito»