wd wp Пошук:

Марыя Качыньская

Марыя Качыньская, дзявоч. Мацкевіч (польск.: Maria Kaczyńska; 21 жніўня 1942 — 10 красавіка 2010) — польскі эканаміст, грамадскі дзеяч, жонка прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася 21 жніўня 1942 года ў леснічоўцы Махава каля Кабыльніка (цяпер мястэчка Нарач на Беларусі).

Бацька, Чэслаў Мацкевіч, быў па нацыянальнасці палякам, працаваў лесніком, удзельнік вайны з немцамі; маці, Лідзія Мацкевіч (Пішчака), нарадзілася ў Петраградзе, дзе яе бацькі, родам з-пад Кабыльніка, хаваліся ад Першай сусветнай вайны, і працавала настаўніцай. Неўзабаве Мацкевічы з малой дачкой перабраліся ў Вільню да радні Чэслава, а ў 1944 годзе сям’я пераехала ў Члухаў, на поўначы Польшчы.

Марыя Мацкевіч скончыла Вышэйшую эканамічную школу ў Сопаце, спецыялізацыя — замежны гандаль. Потым працавала ў Марскім інстытуце ў Гданьску, там у 1978 годзе пабралася шлюбам з Лехам Качыньскім. У 2005 годзе Лех Качыньскі заступіў на пасаду Прэзідэнта Польшчы. Загінула разам з мужам і вялікай урадавай дэлегацыяй у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года.

Ведала 5 замежных моў. Марыя Качыньская мае тытул «Чалавек адкрытага сэрца» Таварыства дзяцей і інвалідаў, «Анёл клінікі Будзік». За харытатыўную дзейнасць пад лозунгам «Май сэрца і глядзі ў сэрцы — супраць абыякавасці» яна была ўганараваная «Бурштынавай ружай».

Дачка Марта (нар. 1980) — адвакат.

Ушанаванне памяці

Пахавана ў саборы Святых Станіслава і Вацлава ў Кракаве.

У 2008 годзе новы гатунак цюльпана галандцы назвалі «Марыя Качыньская».

22 жніўня 2019 года ў касцёле святога Андрэя ў мястэчку Нарач адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць пра Марыю Качыньскую, якая была тут ахрышчана 21 жніўня 1942 года[2].

Зноскі

  1. Maria Helena Kaczyńska // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. svaboda.org
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вітаўтаса Вялікага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вавельскім саборы
Катэгорыя·Члены партыі «Права і справядлівасць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленску
Катэгорыя·Кавалеры pro Merito Melitensi
Катэгорыя·Мужы і жонкі прэзідэнтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гданьскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных