wd wp Пошук:

Павел Выпых

Павел Выпых (польск.: Paweł Wypych; 20 лютага 1968, Отвацк —10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Скончыў Інстытут сацыяльнай прафілактыкі і рэабілітацыі, а таксама гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У 19871999 гадах працаваў у скаўцкім руху.[1] У 19902003 гадах быў дэпутатам радаў раёнаў Варшавы. Працаваў у гарадской адміністрацыі. У 19961999 гадах быў асістэнтам кафедры крыміналогіі Інстытуту прававых даследаванняў Польскай акадэміі навук, затым дырэктарам Цэнтру падтрымкі сям’і. З 2002 года ўзначальваў Управу сацыяльнай палітыкі Варшавы. У 20052006 гадах быў сакратаром стану (намеснікам міністра) ў Міністэрстве працы і сацыяльнай палітыкі. У 2007 годзе нядоўга быў падсакратаром стану ў Канцылярыі прэм’ер-міністра і кіраўніком Установы сацыяльнага забеспячэння. У 20072009 гадах быў саветнікам прэзідэнта, а з 2009 года — мзяржаўны сакратаром (міністрам) ў Канцылярыі (адміністрацыі) прэзідэнта.

Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 года пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэння Польшчы [2].

Пахаваны ў Варшаве.

Зноскі

  1. Яны загінулі пад Катынню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
  2. Komunikat Nr 163/VI kad. (польск.)
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Палітыкі мясцовага кіравання Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Брудноўскіх могілках
Катэгорыя·Загінулі ў авіякатастрофах
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка