wd wp Пошук:

Аболецкі сельсавет

Або́лецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Абольцы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Няклюдаўскага сельсавета Талачынскага раёна перададзены вёскі Мошава і Гравы[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Талачынскага раёна. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Алёнавіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: Алёнавічы, Ваўкавічы, Відзінічы, Вялікае Гальцава, Вялікія Міхінічы, Гарбачэва, Гаршчэўшчына, Грачыхі, Засценкі, Казігорка, Козаўка, Лаўрэнаўка, Лешава, Малыя Міхінічы, Межыёва, Прысмакі, Ржэўка, Станаўка і Філістава)[2]. 29 снежня 2021 года скасавана вёска Пішчакіна[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1436 чалавек[4], з іх 95,1 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  3. Решение Толочинского районного Совета депутатов от 29 декабря 2021 г. № 183 Об упразднении сельского населенного пункта Толочинского района Витебской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Коханаўскага раёна
Катэгорыя·Аболецкі сельсавет