Няклюдаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Няклюдава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Аболецкага сельсавета Коханаўскага раёна перададзены вёскі Мошава і Гравы[1]. 15 кастрычніка 1960 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Рыдамльскага сельсавета[2].