Межыёва[1] (трансліт.: Miežyjova, руск.: Межиёво) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Аболецкага сельсавета.
Да 2004 года ўваходзіла ў склад Алёнавіцкага сельсавета[2].
Згадваецца ў 1674 годзе як вёска ў складзе маёнтка Гарбачэва ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3].