wd wp Пошук:

Алёнавіцкі сельсавет

Алё́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Алёнавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Талачынскага раёна. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Аболецкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: вёскі Алёнавічы, Ваўкавічы, Відзінічы, Вялікае Гальцава, Вялікія Міхінічы, Гарбачэва, Гаршчэўшчына, Грачыхі, Засценкі, Казігорка, Козаўка, Лаўрэнаўка, Лешава, Малыя Міхінічы, Межыёва, Прысмакі, Ржэўка, Станаўка і Філістава.

Зноскі

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Талачынскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Коханаўскага раёна