wd wp Пошук:

Эпікур

Эпіку́р (грэч. Επίκουρος; 341 да н.э., востраў Самас, Грэцыя — 270 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік эпікурэізму.

Біяграфічныя звесткі

У 306 да н.э. заснаваў у Афінах філасофскую школу, якая атрымала назву «Сад Эпікура». Аўтар каля 300 твораў, у т.л. «Аб прыродзе» ў 37 кнігах. Да нас дайшлі толькі тры яго пісьмы, шэраг фрагментаў і выказванняў.

Светапогляд

У адрозненне ад папярэднікаў Эпікур бачыў у філасофіі не толькі тэарэтычнае, сузіральнае, але і практычнае вучэнне, якое прасвятляе чалавека, збаўляе яго ад страху, хваляванняў і сцвярджае ціхамірнасць духу. На яго думку, гэта і ёсць зямное шчасце, таму што бессмяротнай душы і замагільнага жыцця не існуе. Лічыў, што для шчасця чалавеку дастаткова абмежаваць свае задавальненні тымі, якія адпавядаюць яго прыродзе і неабходныя для жыцця; вышэйшую дабрачыннасць бачыў у разважлівасці.

Анталогія Эпікура грунтавалася на атамістычным вучэнні Дэмакрыта. Ён лічыў, што ўсе рэчы, у т.л. душа, складаюцца з атамаў, якія пры сваім руху здольныя адхіляцца ад прамой лініі. Магчымасць руху атамаў абгрунтоўваў наяўнасцю пустаты. Сусвет разглядаў як сукупнасць цел і пустаты, лічыў, што Сусвет складаецца з мноства светаў, якія ўзніклі самастойна, без якой-небудзь знешняй сілы.

У гнасеалогіі Эпікур прытрымліваўся сенсуалізму і зыходзіў з таго, што ад кожнага з цел навакольнага свету зыходзяць копіі (вобразы), якія складаюцца з найтанчэйшых атамаў і пранікаюць у органы пачуццяў чалавека, ствараюць пачуццёвыя ўспрыманні.

Прызнаваў існаванне багоў, але, на яго думку, яны знаходзяцца ў міжсусветнай прасторы і не ўмешваюцца ў рэальнае жыццё чалавека.

Спадчына

Вучэнне Эпікура атрымала далейшае развіццё ў працах Лукрэцыя, значна паўплывала на еўрапейскую філасофію новага часу (П. Гасендзі і інш.). На Беларусі ідэі Эпікура набылі пашырэнне ў эпоху Адраджэння (К. Бекеш, С. Р. Лован, К. Лышчынскі і інш.).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Record #13091438g // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 8 кастрычніка 2016.
  2. 1 2 Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911.
  3. 1 2 различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
  4. (not translated to la) Prosopographia AtticaBerolinum: 1901.
  5. Любкер Ф. Neocles // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 913.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў Афінах
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія філосафы
Катэгорыя·Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 270 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся на Самасе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 342 годзе да н.э.