wd wp Пошук:

Шэрвуд Роўланд

Франк Шэрвуд Роўланд (англ.: Frank Sherwood Rowland; 28 чэрвеня 1927, Дэлавэр, Агая, ЗША — 10 сакавіка 2012, Ньюпорт-Біч, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за працы па ролі газападобных галагенаалканаў у спусташэнні азонавага пласта Зямлі, падзяліўшы яе з Марыа Маліна і Паўлем Крутцэнам.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1978), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2004)[5].

Біяграфія

Шэрвуд Роўланд нарадзіўся ў невялікім мястэчку Дэлавэр (штат Агая), дзе скончыў Уэсліанскі ўніверсітэт Агая, а затым Універсітэт Чыкага, дзе таксама напісаў дысертацыю. Працаваў у Прынстанскім універсітэце, Універсітэце Канзаса і Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне. Працуючы ў Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне, Шэрвуд Роўленд тэарэтычна прадказаў, што арганічныя газападобныя рэчывы, вырабленыя чалавекам, пад дзеяннем сонечнай радыяцыі раскладаюцца ў стратасферы, утвараючы хлор і монавокіс хлору, якія здольныя эфектыўна разбураць малекулы азону. Ён і Марыа Маліна паказалі небяспеку ўздзеяння галагеналканаў на азонавы пласт у стратасферы[6]. Гэтыя даследаванні ініцыявалі больш шырокія даследаванні па ўздзеянні хлорафторвугляродаў, якія ўжо ў 1978 годзе былі забароненыя да выкарыстання ў аэразолях. У 1995 годзе Роўленд і Маліна атрымалі за гэтыя даследаванні Нобелеўскую прэмію па хіміі.

У 1992 годзе Шэрвуд Роўленд падпісаў «Папярэджанне чалавецтву»[7].

Роўленд памёр ад ускладненняў, выкліканых хваробай Паркінсана, у сваім доме ў Каліфорніі[8].

Узнагароды

У 2007 годзе ў яго гонар названая Гара Роўленда[en] і астэроід (9681) Sherwoodrowland[de].

Зноскі

  1. 1 2 F. Sherwood Rowland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Frank Sherwood Rowland // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. UC Irvine Nobel winner F. Sherwood Rowland dies Праверана 5 ліпеня 2012.
  4. 1 2 3 NNDB — 2002.
  5. Rowland; Frank Sherwood (1927—2012) Архівавана 10 лістапада 2021. (англ.)
  6. Mario Molina and F.S. Rowland. Stratospheric Sink for Chlorofluoromethanes: Chlorine Atom-Catalysed Destruction of Ozone (нявызн.) 810-2. Nature 249 (28 чэрвеня 1974). doi:10.1038/249810a0.
  7. World Scientists’ Warning To Humanity(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 17 мая 2019.
  8. Lenta.ru: Прогресс: В США скончался «разрушитель» озонового слоя Земли

Літаратура

Спасылка

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агая
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вучоныя ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных