wd wp Пошук:

Шылуце

Шылуце (літ.: Šilutė, ранейшая назвы — Хейдэкруг, ням.: Heydekrug, традыцыйная беларуская назва Шылакарчма́) — горад у заходняй Літве, недалёка ад мяжы з Расіяй і Куршскага заліва. Колькасць насельніцтва складае каля 21 тыс. чалавек. Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шылуцкага раёна Клайпедскага павета. Шылуце адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Малая Літва.

Гісторыя

Шылакарчма была заснавана ў 1511 годзе на дарозе паміж Клайпедай і Тыльзітам (цяпер Савецк) на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Спачатку гэта было месца, дзе адпачывалі вандроўцы на дарозе паміж гэтымі гарадамі (адсюль і пайшла назва горада). У 1550 годзе тут быў пабудаваны першы касцёл, а паселішча пачало інтэнсіўна развівацца. З-за блізкасці буйных гарадоў Шылуце не атрымліваў статус горада да 1941 года. На працягу 500 гадоў горад быў славуты сваім рыбным гандлем.

У 1923 годзе разам з Клайпедай Шылуце адышоў Літоўскай Рэспубліцы, але ў 1939 годзе дабравольна перададзена ў склад Германіі. У часы Другой Сусветнай вайны тут размяшчаўся буйны лагер для ваеннапалонных.

Гарады-пабрацімы

Шылуце мае пяць гарадоў-пабрацімаў:

Вядомыя асобы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Шылуцкага раёна
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Шылуце
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Шылуцкая сянюнія