wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2016

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2016 — 80-ы чэмпіянат свету ІІХФ, які прайшоў у Расіі: у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Выбар месца правядзення

17 верасня 2010 у Славеніі на кангрэсе ІІХФ было павядомлена, што жаданне правесці чэмпіянат выказалі Расія (Масква і Санкт-Пецярбург), Данія (Капенгаген і Хернінг), Украіна (Кіеў) і Латвія (Рыга і Вентспілс). Латвія адмовілася падаваць афіцыйную заяўку і вырашыла прэтэндаваць на правядзенне чэмпіянату ў 2017-м годзе.

13 мая 2011 на кангрэсе ІІХФ у Браціславе было прынята рашэнне аб правядзенні 80-га па ліку чэмпіянату свету ў Расіі: у Маскве і Санкт-Пецярбургу. Зацвярджэнне адбылося адразу пасля таго, як іншыя афіцыйныя кандыдаты — Данія і Украіна — адклікалі свае заяўкі [1].

Запланавана, што матчы чэмпіянату пройдуць на дзвюх арэнах[2]:

Арэны

Сцяг Расіі Расія
Масква
Арэны Чэмпіянату свету 2016
Санкт-Пецярбург
«ВТБ Лядовы палац(руск.) бел.» СК «Юбілейны»
Умяшчальнасць: 12 100 Умяшчальнасць: 7300

Удзельнікі

Еўропа
Паўночная Амерыка
Азія

* = Аўтаматычна кваліфікаваліся заняўшы першыя 14 месцаў на Чэмпіянаце свету 2015 ^ = Кваліфікаваліся пасля выйгрышу Дывізіёна I ° = Зборная-гаспадыня

Склады каманд

Асноўны артыкул: Склады каманд на чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай 2016 Склад кожнай каманды на Чэмпіянаце свету па хакеі ў 2016 годзе складаецца з не менш як 15 хакеістаў (форварды і абаронцы) і 2 брамнікаў, і не больш за 20 хакеістаў і 3 брамнікаў.

Рэгламент

У чэмпіянаце будзе ўдзельнічаць 16 краін, якія будуць размеркаваны на 2 групы па рэйтынгу ІІХФ пасля заканчэння чэмпіянату свету 2015. Расія як краіна-гаспадыня, яшчэ 13 каманд па выніках ЧС-2015 і 2 каманды па выніках спаборніцтва першага дывізіёна 2015. Спаборніцтвы ў групе А будуць праходзіць у Маскве, у групе В у Санкт-Пецярбургу. 2 горшыя каманды, якія занялі апошнія месцы ў групах, вылятаюць у першы дывізіён 2017. Калі адно з гэтых месцаў зойме зборная Германіі або Францыі, то яны застануцца ў турніры Топ-дывізіёна (паколькі яны з’яўляюцца краінамі-гаспадынямі ЧС-2017). Замест іх у такім выпадку вылецяць трэція горшыя па ачках зборныя.

Папярэдні этап

Табліца абазначэнняў
Зборная выходзіць у плэй-оф
Зборная не выходзіць у плэй-оф, але прыме ўдзел у Чэмпіянаце свету 2017
Зборная выбывае ў Дывізіён І

Група А (Масква)

М Каманда Г В ВО ПО П Ш РГ А
1. Чэхія Чэхія 7511027:12+1518
2. Расія Расія 7600132:10+2218
3. Швецыя Швецыя 7320223:18+513
4. Данія Данія 7221217:22-511
5. Нарвегія Нарвегія 7210313:22-98
6. Швейцарыя Швейцарыя 7113220:26-68
7. Латвія Латвія 7103313:22-96
8. Казахстан Казахстан 7010615:28-132

Група В (Санкт-Пецярбург)

М Каманда Г В ВО ПО П Ш РГ А
1. ФінляндыяФінляндыя 7700029:6+2321
2. КанадаКанада 7600134:8+2618
3. Германія Германія 7401222:20+213
4. Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 7301322:18+410
5. Славакія Славакія 7210415:23-88
6. Беларусь Беларусь 7200516:32-166
7. Францыя Францыя 7110511:23-125
8. ВенгрыяВенгрыя 7100612:31-193

Плей-оф

  Чвэрцьфінал                    
  A1   Чэхія 1  
  B4   ЗША 2   Паўфінал
      ЧФ1   ЗША 3  
  Чвэрцьфінал   ЧФ2   Канада 4  
  A2   Канада 6
  B3   Швецыя 0         Фінал
              ПФ1   Канада 2
  Чвэцьфінал             ПФ2   Фінляндыя 0
  B1   Фінляндыя 5      
  A4   Данія 1   Паўфінал   Гульня за бронзу
      ЧФ3   Фінляндыя 3   ПФ1   ЗША 2
  Чвэрцьфінал   ЧФ4   Расія 1     ПФ2   Расія 7
  B2   Расія 4
  A3   Германія 1  

Выніковае становішча каманд

Умоўныя колеравыя пазначэнні
Каманда — чэмпіён свету
Каманда — срэбны прызёр
Каманда — бронзавы прызёр
Пераходныя ў Першы дывізіён
1 Канада Канада
2 Фінляндыя Фінляндыя
3 Расія Расія
4. Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
5. Чэхія Чэхія
6. Швецыя Швецыя
7. Германія Германія
8. Данія Данія
9. Славакія Славакія
10. Нарвегія Нарвегія
11. Швейцарыя Швейцарыя
12. Беларусь Беларусь
13. Латвія Латвія
14. Францыя Францыя
15. Венгрыя Венгрыя
16. Казахстан Казахстан

Крыніца: IIHF.com

Зноскі

  1. 2016 Worlds go toRussia (нявызн.), iihf.com (13 мая 2011). Праверана 13 мая 2011.
  2. ЗАСЕДАНИЕ ОРГКОМИТЕТА ПО КОНТРОЛЮ ОБЕСПЕЧЕНИЯ ПОДГОТОВКИ И ПРОВЕДЕНИЯ ЧЕМПИОНАТА МИРА ПО ХОККЕЮ 2016 ГОДА В Г. МОСКВЕ И Г. САНКТ-ПЕТЕРБУРГЕ СОСТОЯЛОСЬ В МИНСПОРТЕ РОССИИ Архівавана 5 красавіка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·2016 год у Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Чэмпіянаты свету па хакеі з шайбай
Катэгорыя·Май 2016 года
Катэгорыя·2016 год у хакеі
Катэгорыя·2016 год у Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай