wd wp Пошук:

Зборная Даніі па хакеі з шайбай

Збо́рная Да́ніі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Даніі. У рэйтынгу ІІXФ за 2014 год знаходзіцца на 13 месцы[1]. Кіруючы орган — Дацкі хакейны саюз; галоўным трэнерам з’яўляецца шведскі спецыяліст Янэ Карлсан.

Гісторыя

Зборная Даніі ў матчы супраць зборнай Расіі на чэмпіянаце свету 2010 года

Дацкі хакейны саюз з’яўляецца членам IIXФ з 1946 года, аднак упершыню дацкая нацыянальнай каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету ў 1949 годзе, дзе заняла апошняе 10 месца. На тым турніры ў самым першым матчы датчане былі цалкам знішчаны канадцамі з лікам 0:47. Пасля гэтага 10 гадоў краіна не ўдзельнічала ў спаборніцтвах. Ад 1962 года выступала ў ніжэйшых дывізіёнах. У 2003 годзе, пасля знаходжання ў ніжэйшых дывізіёнах, зборная Даніі вярнулася ў эліту сусветнага хакея і з тых часоў нязменна выступае ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату свету. Аднак зборнай ніводнага разу не атрымалася прабіцца ў лік удзельнікаў Алімпійскіх гульняў. Найвышэйшым лічыцца 8 месца, якое каманда заняла ў 2010 годзе, прычым у той год датчане перагулялі зборныя Фінляндыі, ЗША і Славакіі.

Зноскі

  1. 2014 Men’s World Ranking(англ.) . International Ice hockey Federation. Праверана 14 сакавіка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Хакейныя зборныя
Катэгорыя·Зборныя Даніі
Катэгорыя·Хакей у Даніі