Збо́рная Фра́нцыі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Францыі. У рэйтынгу IIXФ за 2014 год знаходзіцца на 12 месцы[1]. Кіруючы орган — Французская федэрацыя хакея на лёдзе; галоўным трэнерам з’яўляецца фінскі спецыяліст Дэйв Хендэрсан.
Зборная Францыя брала ўдзел у сусветных спаборніцтвах па хакеі ў чэмпіянаце свету ад самага першага турніру ў 1920 годзе, а таксама ў Алімпійскіх гульнях 1920 года ў Антверпене[2]. На чэмпіянаце Еўропы ў 1923 годзе, зборная атрымала сярэбраныя медалі, а на наступны год — золата на чэмпіянаце Еўропы ў Мілане, што на сённяшні дзень з’яўляецца найвышэйшым поспехам французскай каманды. Свой найлепшы вынік на Алімпійскім турніры Францыя атрымала на гульнях у Санкт-Морыцы ў 1928 годзе, дзе французскія хакеісты занялі 5-е месца.
З 1930 года французскі ўдзел у чэмпіянатах свету становіцца нерэгулярным, з цягам часу Францыя губляе свай пазіцыі ў хакейнай іерархіі. Пачынаючы з чэмпіянату свету 1961 года зборная рэгулярна ўдзельнічае ў турнірах зноў, аднак у асноўным выступаючы ў ніжэйшых дывізіёнах. Толькі з 1992 года, калі колькасць удзельнікаў чэмпіянату свету была павялічана з 8 да 12, французская зборная вярнулася ў эліту сусветнага хакея, дзе выступала да чэмпіянату свету 2000 года ў Санкт-Пецярбургу.
Ад 2001 па 2007 гады, акрамя чэмпіянату свету 2004 года, Францыя правяла ў першым дывізіёне. У 2006 годзе праводзячы хатні чэмпіянат першага дывізіёну ў Ам’ене, была створана Французская федэрацыя хакея на лёдзе, якая была вылучана з Федэрацыі лядовага спорту, што з’яўляецца гістарычна важкай падзеяй французскага хакея. Перамога ў турніры 2007 года і выхад у эліту, такім чынам адзначае рэнесанс французскага хакея.