wd wp Пошук:

Зборная Германіі па хакеі з шайбай

Збо́рная Германіі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Германіі. У рэйтынгу ІІXФ за 2014 год знаходзіцца на 11 месцы[1]. Кіруючы орган — Федэрацыя хакея Германіі; галоўным трэнерам з’яўляецца канадскі спецыяліст Пэт Карціна. Пасля падзелу Германіі пасля Другой сусветнай вайны да 1990 года існавала асобная зборная Усходняй Германіі па хакеі. У 1991 годзе каманды і ігракі былі аб’яднаны пад эгідай адзінай Федэрацыі хакея Германіі.

Гісторыя

Фельтынс-Арэна. 77803 чалавек. Рэкорд наведвальнасці на матчы Германія—ЗША (2:1) на чэмпіянаце свету 2010 года
Капітан нямецкай лютвы Крысціян Эргаф

Першы хакейны матч адбыўся ў Германіі ў лютым 1887 года на лёдзе возера Галензээ ў Берліне. Каманда мясцовага спартыўнага клуба атрымала перамогу ў студэнцкай зборнай з лікам 11:4. Першая афіцыйная гульня зборнай Германіі на ўзроўні зборных камандаў прайшла ў Швейцарыі ў горадзе Мантро 10 студзеня 1910 года супраць зборнай Швейцарыі, нямецкая зборная перамагла з буйным лікам 9:1. Папулярнасць хакея пачала расці, асабліва ў Берліне. Сталічныя клубы дамінавалі ў гэтым відзе спорту ажно да Другой сусветнай вайны.

Пасля падзелу Германіі хакейная зборная таксама падзялілася на зборную ФРГ і ГДР. Больш паспяхова і вынікова выступала зборная ФРГ. Па аб’яднанні Германіі зборная не паказвала значных вынікаў, адным з найвышэйшых дасягненняў стала 6 месца на чэмпіянаце свету 2003 года, дзе нямецкі калектыў пацярпеў паражэнне ў чвэрцьфінале ў гульне супраць зборнай Канады ў авертайме. Пачынаючы з 1998 года ў зборнай пачаўся зацяжны крызіс на дзесяць гадоў, як і ва ўсім нямецкім хакеі.

Сапраўдны поспех прыйшоў да немцаў на хатнім чэмпіянаце свету 2010 года, дзе каманда прабілася ў паўфінал і заняла чацвёртае месца. На наступным чэмпіянаце свету 2011 года, які праходзіў у Славакіі, зборная Германіі таксама паказала годны вынік. У сваёй групе заняла першае месца перамогшы ўсе матчы, як у зборнай Расіі 2:0, Славакіі 4:3 і Славеніі 3:2. У чвэрцьфінале каманда саступіла зборнай Швецыі 2:5 і заняла ў выніку сёмае месца.

Зноскі

  1. 2014 Men’s World Ranking (англ.) . International Ice hockey Federation. Праверана 14 сакавіка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Хакей у Германіі
Катэгорыя·Хакейныя зборныя