wd wp Пошук:

Зборная Нарвегіі па хакеі з шайбай

Збо́рная Нарвегіі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Нарвегіі. У рэйтынгу IIXФ за 2014 год знаходзіцца на 8 месцы[1]. Кіроўны орган — Нарвежскі хакейны саюз, галоўным трэнерам з’яўляецца Рой Ёгансен, які займае гэту пасаду з 2001 года.

Гісторыя

Нарвежскі хакейны саюз быў заснаваны ў 1934 годзе, стаўшы членам IIXФ у 1935 годзе[2][3]. Аднак зборная з’явілася толькі ў 1937 годзе, бо да гэтага ў саюза не было дастаткова сродкаў для падтрымкі каманды. Да пачатку Другой сусветнай вайны нарвежская зборная амаль не ўдзельнічала ў турнірах, адправіўшыся ўпершыню ў тым жа 1937 годзе на чэмпіянат свету ў Лондан. Першы матч нарвежцы правялі 17 лютага, атрымаўшы буйное паражэнне ад зборнай Чэхаславакіі з лікам 0:7. Наступнае паражэнне ад Швейцарыі з лікам 2:13 выбіла нарвежцаў з турніру[4]. У чэмпіянаце свету 1938 года нарвежцы таксама прынялі ўдзел, аднак на наступны год яны адмовіліся ад удзелу ў чарговым першынстве свету. У ніводным матчы да пачатку вайны нарвежцы не здолелі атрымаць перамогу: лепшым дасягненнем стала толькі мінімальнае паражэнне ад Швецыі з лікам 3:4[5].

Зноскі

  1. 2014 Men’s World Ranking (англ.) . International Ice hockey Federation. Праверана 14 сакавіка 2014.
  2. Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 39–40.
  3. Norway. International Ice Hockey Federation.
  4. Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 59–62.
  5. Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 71–72.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Хакей у Нарвегіі
Катэгорыя·Хакейныя зборныя