Чачня́, Чачэ́нская Рэспубліка (руск.: Чече́нская Респу́блика, Чечня́; чач.: Нохчийн Республика, Нохчийчоь) — суб’ект на поўдні Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыя, на Паўночным Каўказе. Мяжуе з Інгушэтыяй, Паўночнай Асеціяй, Дагестанам, Стаўрапольскім краем і Грузіяй. Насельніцтва 1,1414 млн чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва 76 чал./км², удзельная вага гарадскога насельнiцтва 34,0 %. Нацыянальны склад: чачэнцы 93,5 %, рускія 3,7 %. Таксама пражываюць нагайцы, кумыкі і інш. Сталіца — г. Грозны.
Займае цэнтральную частку паўночных схілаў Вялікага Каўказа (вышыня да 4493 метраў, гара Тэбуласмта) і прылеглыя да яе Чачэнскую і Церска-Кумскую нізіну. Карысныя выкапні: нафта, газ, мінеральныя будаўнічыя матэрыялы. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −3 °C на Церска-Кумскай нізіне да −12 °C у гарах, ліпеня адпаведна 25 і 21 °C. Ападкаў 300—1000 мм за год. Галоўныя рэкі — Церак і Сунжа з прытокам Аргун. Глебы на раўніне каштанавыя, светла-каштанавыя і горна-лугавыя і чарназёмныя, у гарах горна-лясныя і горна-лугавыя. Расліннасць на Церска-Кумскай нізіне палынна-салянкавая, на Чачэнскай раўніне стэпавая і лесастэпавая, у гарах да 1600—2000 м шыракалістыя лясы (пераважна букавыя), вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. У складзе жывёльнага свету ў гарах каменная і лясная куніцы, буры мядзведзь, дзік, казуля, воўк, лясны кот, з птушак — чорнагаловы грыф, каменная курапатка, каўказскі цецярук, у стэпах і лесастэпах шмат грызуноў, з птушак — дзікія качкі, драфа, гусі, у далінах рэк — каўказскі фазан.
Рэспубліка падзяляецца на 15 раёнаў:
Асноўныя населеныя пункты: