wd wp Пошук:

Лясная куніца

Лясная куніца, Жаўтадушка[1], Куніца, Куна[2] (Martes martes) — від млекакормячых з сямейства куніцавых (Mustelidae).

Апісанне

Даўжыня цела 45—53, хваста 22—28 см, маса 1,6—1,8 кг. Зімовая поўсць мяккая, пушыстая, на спіне і баках буравата-палевая, на горле пляма ад вохрыста-жоўтага да светла-аранжавага колеру.

Арэал і экалогія

Жыве ў Еўропе і заходніх частках Азіі, галоўным чынам у старых яловых, ялова-шыракалістых і дубова-грабовых лясах, у алешніках. У адрозненне ад сваёй сваячкі каменнай куніцы (Martes foina), лясная куніца пазбягае людскіх паселішчаў.

Размнажэнне

Гнёзды (найчасцей у дуплах) мае толькі ў перыяд дзетанараджэння. Корміцца мышападобнымі грызунамі, вавёркамі, птушкамі. Гон у ліпені—жніўні. Да 6 дзіцянят нараджаецца ў красавіку—маі наступнага года.

Значэнне

Каштоўны прамысловы звярок (здабыча дзеля шкурак). У мінулым звычайны звер беларускіх лясоў, важны аб’ект палявання, абмену і гандлю; у XIX ст. колькасць значна паменшала і прадаўжала скарачацца.

Зноскі

  1. Напісанне Лясная куніца, Жаўтадушка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.22
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Mustela martes

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Куніцавыя
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Жывёлы паводле алфавіта