wd wp Пошук:

Каменная куніца

Шкілет

Каменная куніца, або беладушка[1] (Martes foina) — драпежнае млекакормячае з сямейства куніцавых (Mustelidae).

Даўжыня цела 42—53, хваста 24— 34 см. Поўсць ад светла-карычневай да цёмна-каштанавай, на горле белая пляма.

Селіцца на адкрытых тэрыторыях, паблізу жылля чалавека, у разбураных будынках, у дрывах, кучах камення, на гарышчах. З’яўляецца найбольш распаўсюджанай куніцай у Еўропе і адзіным відам куніц, які не баіцца жыць паблізу людскіх паселішчаў. На Беларусі вельмі рэдкая, спарадычна трапляецца пераважна на поўдні і паўднёвым захадзе.

Асноўны корм — мышападобныя грызуны, птушкі. Гон у ліпені, дзіцяняты (2—7) нараджаюцца ў сакавіку—красавіку.

Дае каштоўнае футра.

Зноскі

  1. Напісанне Каменная куніца, Беладушка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.22

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Жывёлы, апісаныя ў 1777 годзе
Куніцавыя
Жывёлы паводле алфавіта