wd wp Пошук:

Чарнігаў

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чарнігаў (значэнні).

Чарні́гаў (укр.: Чернігів) — горад на поўначы Украіны на рацэ Дзясна, адзін з найстарэйшых гарадоў Украіны (9 ст.). Цэнтр Чарнігаўскай вобласці. Насельніцтва складае 295,5 тыс. чал. (2005).

Геаграфія

Чарнігаў знаходзіцца ў заходняй частцы Чарнігаўскай вобласці. Размешчаны ў Прыдняпроўскай нізіны, на правым беразе ракі Дзясна.

Клімат

Горад знаходзіцца ў зоне, якая характарызуецца кантынентальным кліматам. Самы цёплы месяц — ліпень са сярэдняй тэмпературай 18,9 °C (66 °F). Самы халодны месяц — студзень, з сярэдняй тэмпературай −5.6 °C (22 °F).

Клімат Чарнігава
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 8 15 21 25 32 32 32 32 30 25 14 11 32
Сярэдні максімум, °C 3 2 3 12 19 22 23 22 17 11 3 0 11
Сярэдняя тэмпература, °C −5 −5 0 8 14 17 18 17 13 7 1 −2 7
Сярэдні мінімум, °C −8 −7 −2 3 8 12 13 12 8 3 −1 −5 3
Абсалютны мінімум, °C −35 −27 −27 −8 0 2 7 2 −3 −10 −22 −26 −35
Норма ападкаў, мм 42 36 35 42 45 79 80 67 43 35 48 47 599
Крыніца: Weatherbase

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Чарнігава У IX ст. цэнтр севяран. Упершыню згадваецца ў летапісе пад 907 годам. 3 X стагоддзя ў складзе Кіеўскай Русі. У 1024—36 і 1054—1239 гадах эканамічны і палітычны цэнтр Чарнігаўскага княства. У 1239 годзе разбураны мангола-татарскімі войскамі Батыя. 3 2-й пал. XIV ст. ў складзе ВКЛ. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—1503 разам з Чарнігава-Северскай зямлёй адышоў да Расійскай дзяржавы. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 года ў складзе Рэчы Паспалітай, у 1623 атрымаў магдэбургскае права. Летам 1648 горад захоплены паўстанцамі, цэнтр Чарнігаўскага казацкага палка. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 у складзе Расійскай дзяржавы. 3 1679 у Чарнігаве дзейнічала друкарня, з 1700 — калегіум. 3 1782 цэнтр Чарнігаўскага намесніцтва, з 1797 Маларасійскай, з 1802 года Чарнігаўскай губерні. Акупіраваны германскімі войскамі (сакавік 1918 — студзень 1919), арміяй Дзянікіна (кастрычнік—лістапад 1919). 3 1925 цэнтр акругі, з 1932 — вобласці. У ІІ сусветную вайну акупаваны (1941) нацысцкай Германіяй, заняты Чырвонай Арміяй у выніку Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943.

Станам на сярэдзіну ліпеня 2022 года, адзін з найбольш разбураных гарадоў Украіны пасля падчас ўварвання Расіі ва Украіну, шэраг яшчэ больш разбураных населеных пунктаў знаходзіцца на ўсходзе Украіны[2][3].

Насельніцтва

Чисельність

Насельніцтва (асоб)
189719261939195919701979198920012017 2018
27 716 34 359 68 597 89 585 158 873 238 141 296 347 304 994 291 641 289 400[4]

Мова

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварускаябеларуская
74,01 % 24,50 % 0,29 %

Прамысловасць

Лёгкая прамысловасць (шарсцяная, абутковая, швейная), харчовая (мясная, малочная, кандытарская), машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная, паліграфічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Транспарт

Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дзясна (бас. р. Дняпро). У горадзе дзейнічае тралейбусная сетка.

Культура, адукацыя

2 тэатры, у т.л. драматычны. Музеі: гістарычны, мастацкі, народнага дэкаратыўнага мастацтва, М. М. Кацюбінскага.

Выдатныя мясціны

Архітэктурна-гістарычны запаведнік: Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі (XII ст.) сабор; Пятніцкая царква (XII—XIII ст.); ансамблі Ялецкага (XVII ст.; з Успенскім саборам, XII ст.) і Троіцкага (XVII—XVIII ст.) манастыроў.

Вядомыя асобы

Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Чарнігава і Ганаровыя грамадзяне Чарнігава

Галерэя

Спасылкі

Зноскі

  1. http://chernigivstat.gov.ua/statdani/Demog/index.php
  2. 10 найбільш зруйнованих міст України, серед яких і місто-герой – Чернігів (ВІДЕО) (нявызн.). 0462 (3 мая 2022).
  3. Три месяца войны России в Украине: главные события, фотографии и инфографика (нявызн.). BBC News (24 мая 2022).
  4. Ўжо не 300 тыс - колькі людзей жыве ў Чарнігаве (нявызн.).
  5. Секун Віталь Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гарады-героі Украіны
Катэгорыя·Гарады Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чарнігаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта