wd wp Пошук:

Севяране

Севяра́не, север (ст.-слав: сѣверо, сѣверъ[1], сѣверы) — усходнеславянскае этнапалітычнае аб’яднанне (правадырства).

Насялялі тэрыторыі па Дзясне, Сейму, Суле, межавалі на захадзе з палянамі і дрыгавічамі, на поўначы з радзімічамі і вяцічамі, на усходзе і поўдні з качавымі плямёнамі. У VIIIX стст. для іх характэрны помнікі валынцаўскага тыпу(руск.) бел. і роменска-боршаўскай культуры: бескурганныя і курганныя могільнікі з трупаспаленнем, гарадзішчы і селішчы з ляпной і ганчарнай керамікай, з канца XXII стст. — курганныя могільнікі з трупапалажэннем на гарызонце. Характэрныя племянныя адзнакі — спіралепадобныя і прамянёвыя скроневыя кольцы, пласціністыя галаўныя венчыкі. У VIII—пачатку IX стст. севяране плацілі даніну хазарам. У канцы IX ст. заходнія севяране разам з палянамі ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі, усходнія захоўвалі адносную аўтаномію да канца X ст. У XIXII стст. севяране складалі значную частку насельніцтва Чарнігаўскай зямлі. У 907 г. удзельнічалі ў паходзе Алега на Візантыю. Упамінаюцца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 884, 885, апошні раз пад 1024 гг. Найбуйнейшыя гарады Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Сноўск, Пуціўль, Курск і інш.

Гл. таксама

Зноскі

  1. ПСРЛ. Т. 1: Лаврентьевская летопись. Вып. 1. Повесть временных лет. 2-е изд. — Л.: [б.и.], 1926. — 540 сталб., 30 с. — Сталб. 6.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Народы і нацыянальнасці паводле алфавіта
Катэгорыя·Севершчына
Катэгорыя·Славянскія плямёны ў Беларусі
Катэгорыя·Славянскія плямёны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай