«Дукла Прага» (чэшск.: Dukla Praha) — чэшскі футбольны клуб. З’яўляецца 11-разовым чэмпіёнам Чэхаславакіі па футболе, 8-разовым уладальнікам кубка Чэхаславакіі. Клуб не дасягнуў значнага поспеху ў еўракубках, аднак у ім большую частку сваёй кар’еры правёў чэхаславацкі футбаліст Ёзэф Масапуст, які стаў у 1962 годзе ўладальнікам «Залатога мяча».