wd wp Пошук:

Стыў Манданда

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Стыў Манданда (фр.: Steve Mandanda; нар. 28 сакавіка 1985, Кіншаса, Заір) — французскі футбаліст кангалезскага паходжання, брамнік клуба «Рэн». Пачынаў кар’еру ў «Гаўры», у 2016—2017 гадах гуляў за англійскі «Крыстал Пэлас». Выступае за нацыянальную зборную Францыі, чэмпіён свету 2018 года, удзельнік чэмпіянату свету 2010 года і чэмпіянатаў Еўропы 2008, 2012 і 2016. Раней выступаў за моладзевую зборную Францыі, у яе складзе браў удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2006.

Чэмпіён Францыі 2010 года, трохразовы ўладальнік Кубка французскай лігі і Суперкубка Францыі. Найлепшы брамнік чэмпіянату Францыі 2007/08 і 2010/11[4].

Клубная кар’ера

Раннія гады

Стыў з’яўляецца старэйшым з чатырох сыноў у сям’і. Неўзабаве пасля нараджэння Стыва яго бацька з’ехаў у Францыю. Пасля таго як Стыву споўнілася два гады, ён разам з маці пераехаў за бацькам. Першыя два гады сям’я жыла ў Эўро, затым пераехала на адзін год у Невер, пасля чаго вярнулася назад у Нармандыю.

«Гаўр»

У 15 гадоў Стыў трапіў у сістэму футбольнага клуба «Гаўр». Першапачаткова ён абраў клуб «Кан», але пасля аднаго з матчаў ён трапіў у бальніцу з апендыцытам. Пасля аперацыі Стыва і яго бацькоў знайшоў скаўт «Гаўра», які ўгаварыў таленавітага брамніка змяніць клуб.

Стыў чатыры гады выступаў за розныя моладзевыя каманды, пасля чаго ў сезоне 2004/05 быў пераведзены ў асноўны склад каманды, якая выступала тады ў Лізе 2.

«Алімпік» Марсель

У «Марсель» Стыў прыехаў 23 ліпеня 2007 года[5], і ўжо на наступны дзень прыступіў да трэніровак з камандай[6]. У камандзе ён атрымаў 30-ы нумар і першапачаткова планаваўся як другі брамнік пасля Седрыка Карасо. Аднак у жніўні 2008 года, калі Карасо атрымаў цяжкую траўму ахіла[7] і выбыў на доўгі тэрмін, трэнеру каманды прыйшлося даверыць месца ў браме маладому галкіперу. Яго дэбют адбыўся ў гасцявым матчы пятага тура супраць клуба «Кан», які «Алімпік» перамог з лікам 2:1[8].

«Крыстал Пэлас»

У ліпені 2016 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у англійскі клуб «Крыстал Пэлас», аднак большую частку сезона 2016/17 прапусціў з-за траўмы, згуляў у 10 матчах ва ўсіх турнірах. У ліпені 2017 года за 3 млн еўра вярнуўся ў «Марсель».

«Рэн»

У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Марселем» і хутка стаў іграком «Рэна».

Міжнародная кар’ера

Стыў перад дэбютам у галоўнай зборнай Францыі выступаў за розныя моладзевыя зборныя. Яго дэбют у зборнай прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Эквадора 27 мая 2008 года, Манданда выйшаў адразу пасля перапынку, замяніўшы Себасцьена Фрэя і здолеў захаваць свае вароты ў недатыкальнасці, той матч скончыўся перамогай французскай зборнай з лікам 2:0.

Дасягненні

Алімпік Марсель:

Францыя:

Зноскі

  1. Mon gardien, ce héros(фр.)  (недаступная спасылка). OM.net (31 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 31 ліпеня 2011.
  2. STEVE MANDANDA // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Steve Mandanda // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Meilleur gardien de Ligue 1(фр.)  (недаступная спасылка). sportpalmares.eu. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 31 ліпеня 2011.
  5. Accord trouvé pour Steve Mandanda Архівавана 23 ліпеня 2010.. OM.net
  6. Steve Mandanda: «A really, really high level» Архівавана 15 сакавіка 2017.. OM.net
  7. Каррасо готов к возвращению на поле. sport-express.ru
  8. Дебют Стива Манданды принёс первую победу «Марселю»(недаступная спасылка). championat.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Гаўр
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэн
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіншасе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыстал Пэлас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе